Агульная інфармацыя | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 студзеня 2002 (22 гады) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 184 см | |||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’е́ра Марці́н Інкап’е́ Рэ́йна (ісп.: Piero Martín Hincapié Reyna; нар. 9 студзеня 2002) — эквадорскі футбаліст, цэнтральны абаронца нямецкага клуба «Баер» і нацыянальнай зборнай Эквадора.
Займаўся футболам у родным Эквадоры. Дэбютаваў за клуб «Індэпенд’ентэ дэль Валье» ў жніўні 2019 года ў матчы эквадорскага першынства супраць «Мушук Руны». Футбаліст амаль не з'яўляўся ў складзе асноўнай дружыны клуба, але разам з моладзевай камандай здабыў Кубак Лібертадорэс сярод юнакоў. Гэтым ён прыцягнуў да сябе ўвагу. У жніўні 2020 года перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Тальерэс», які сплаціў 1 млн долараў ЗША за 50% правоў за іграка[2][3]. Праз год, у жніўні 2021 года, Інкап’е далучыўся да нямецкага «Баера». 16 жніўня эквадорац выйшаў у складзе ў матчы Лігі Еўропы супраць «Ферэнцвараша». Немцы перагулялі венграў з лікам 2:1. Першы гол у прафесійнай кар’еры адбыўся таксама ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сэлтыка».
«Баер»: