П’етра Джэрмі | |
---|---|
італ.: Pietro Germi | |
Дата нараджэння | 14 верасня 1914[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1974[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, рэжысёр |
Узнагароды |
Залатая пальмавая галіна (1966) Сярэбраны мядзведзь[d] (1951) Golden Shell[d] (1956) Сярэбраная стужка (1957) |
IMDb | ID 0314584 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’етра Джэрмі (італ.: Pietro Germi; 14 верасня 1914, Генуя — 5 снежня 1974, Рым) — італьянскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст.
Скончыў Эксперыментальны кінацэнтр у Рыме. Сацыяльна-крытычныя фільмы «Аблудная моладзь» (1947), «У імя закону» (1949, у савецкім пракаце «Пад небам Сіцыліі»), «Дарога надзеі» (1950), «Горад абараняецца» (1951), «Машыніст» (1956) і «Бесхарактарны мужчына» (1958, у апошніх сыграў галоўныя ролі) паставілі Джэрмі ў лік найбольш значных майстроў неарэалізму. Карысталіся поспехам яго сатырычныя трагікамедыі пра сіцылійскія норавы: «Развод па-італьянску» (1961), «Спакушаная і пакінутая» (1964), «Альфрэда, Альфрэда» (1971) і вясёлая і гарэзлівая камедыя «Серафіна» (1969).