РИА Новости | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Tып | бізнес, інтэрнэт-выданне[d], інфармацыйнае агенцтва і прадпрыемства |
Уладальнік | Rossiya Segodnya[d][1] |
Выдавец | Rossiya Segodnya[d] |
Галоўны рэдактар | Маргарыта Сымонаўна Сіманьян[d] |
Дата заснавання | 24 чэрвеня 1941 |
Дата зачынення | снежань 2013 |
Замяніў | Агенцтва друку «Навіны»[d] |
Мова | руская |
Галоўны офіс | |
Вэб-сайт | ria.ru (руск.) |
Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» (бел.: «РІА Навіны») — былая медыягрупа і адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету са штаб-кватэрай у Маскве. Галоўнымі прынцыпамі сваёй дзейнасці РІА Навіны называла «аператыўнасць, аб’ектыўнасць, незалежнасць ад палітычнай кан’юнктуры»[2].
Медыягрупа і агенцтва РІА Навіны былі расфарміраваны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна «Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі»[3] ад 9 снежня 2013 года. Паводле ўказу, замест ліквідаванага РІА Навіны створана Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» (бел.: «Расія сёння»)[4][5][6].
Апроч аднайменнага агенцтва, у склад РІА Навіны ўваходзіла Расійскае агенцтва прававой і судовай інфармацыі (РАПСІ)[7], Агенцтва спартыўных навін «Р-Спорт»[8], Агенцтва эканамічнай інфармацыі «ПРАЙМ»[9][10], Рэйтынгавае агенцтва «РИА Рейтинг» (бел.: «РІА Рэйтынг»)[11], Расійскае інфармацыйнае агенцтва навукі і тэхналогій «РИА Наука» (бел.: «РІА Навука»)[12], Выдавецкі дом «Маскоўскія навіны»[2], сетка медыяцэнтраў у Расіі і за мяжой, а таксама больш за 40 інтэрнэт-рэсурсаў на 22 мовах з сукупнай аўдыторыяй на момант ліквідацыі звыш 20 млн унікальных наведвальнікаў у месяц[2].
Галоўны рэдактар РІА Навіны на момант ліквідацыі — Святлана Міранюк[13], якая кіравала агенцтвам з 2003 года.