РПГ-7

РПГ-7.

РПГ-7 (індэкс — 6Г3) — савецкі ручны супрацьтанкавы гранатамёт шматразовага прымянення.

Прызначаны для барацьбы з танкамі, самаходнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі і іншай бранятэхнікай, можа быць выкарыстаны для знішчэння жывой сілы ў хованках, а таксама для барацьбы з нізкалятаючымі малахуткаснымі паветранымі цэлямі. Гранатамёт распрацаваны ГСКБ-47 (цяпер прадпрыемства «Базальт») і прыняты на ўзбраенне УС СССР у 1961 годзе. Вядучы канструктар — Валянцін Канстанцінавіч Фірулін (лаўрэат Ленінскай прэміі за стварэнне дадзенай зброі). Выпушчана больш за 9 млн штук. Выкарыстоўваўся практычна ва ўсіх узброеных канфліктах з 1968 года і да гэтага часу знаходзіцца на ўзбраенні ўзброеных сіл многіх краін. Дзякуючы з’яўленню новых боепрыпасаў РПГ-7 уяўляе істотную небяспеку для сучаснага ўзбраення і ваеннай тэхнікі, таму застаецца запатрабаваным і ў XXI стагоддзі.

У пачатку 1950-х гадоў у сістэму процітанкавых сродкаў блізкага бою фарміраванняў Савецкай Арміі УС СССР уваходзілі ручная граната РКГ-3, вінтовачны гранатамёт ВГ-45, ручны супрацьтанкавы гранатамёт РПГ-2, станковы гранатамёт СГ-82 і безаткатныя гарматы — Б-10 і Б-11.

У 1954 годзе НДІ-3 Галоўнага артылерыйскага ўпраўлення выдаў тактыка-тэхнічныя патрабаванні на распрацоўку больш дасканалых ручных гранатамётаў.

У 1958 годзе галаўным прадпрыемствам па распрацоўцы процітанкавых гранатамётаў прызначаецца ДСКБ-47 (г. Масква) (цяпер НВА «Базальт») з філіялам у горадзе Чырвонаармейску Маскоўскай вобласці (Чырвонаармейскае Навукова-вытворчае падраздзяленне — ЧНВП).

Першым узорам, распрацаваным Чырвонаармейскім падраздзяленнем НВА «Базальт» (тады ДСКБ-47) і прынятым на ўзбраенне, быў ручны супрацьтанкавы гранатамёт РПГ-7 з стрэлам ПГ-7В. Распрацоўка гранатамёта адбывалася ў 1958—1961 гадах. Завадскія выпрабаванні праведзены з 25 лютага па 11 чэрвеня 1960 года. Выпрабаванні прайшлі паспяхова. РПГ-7 быў прыняты на ўзбраенне 16 чэрвеня 1961 года і да гэтага часу знаходзіцца на ўзбраенні УС Расіі. Распрацоўка стрэлаў з баявой часткай рознага паражальнага дзеяння, а таксама ўдасканаленне прыцэльных прыстасаванняў значна пашырылі магчымасці гранатамёта, зрабііўшы яго шматмэтавым.