Раахэ, Рахе[3] (фінск.: Raahe, шведск.: Brahestad) — горад у Фінляндыі, у ляні Оўлу, на беразе Батнічнага заліва. Насельніцтва 22,4 тыс. жыхароў (2007). Заснаваны ў 1649 годзе графам Перам Брагэ Малодшым, шведскім генерал-губернатарам Фінляндыі.