![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Раберту Фірміну Барбоза ды Алівейра | ||||||||||||
Нарадзіўся |
2 кастрычніка 1991[1][2] (33 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | атакавалы паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Рабе́рту Фірмі́ну Барбо́за ды Аліве́йра[3] або Раберта Фірміна (парт.: Roberto Firmino Barbosa de Oliveira; нар. 2 кастрычніка 1991, Масеё, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца саудаўскага клуба «Аль-Ахлі» з Джыды. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2014—2021).
Сваю кар’еру Раберту пачаў у клубе «Фігейрэнсі», дзе яго заўважылі прадстаўнікі нямецкага «Гофенгайма». За нямецкі клуб бразілец дэбютаваў 26 лютага 2011 года ў хатнім паядынку 24-га туру супраць «Майнца», які скончыўся паражэннем з лікам 1:2. Бразілец выйшаў на пляцоўку на 75-й хвіліне, замяніўшы Себасцьяна Рудзі.
У лістападзе 2011 года ігрок быў выключаны з асноўнай каманды клуба[4], аднак пазней быў вернуты ў склад. 27 сакавіка 2014 года Раберту падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[5].
24 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Фірміну ў англійскі «Ліверпул». Сума трансферу склала 25 млн еўра, што стала адным з найдаражэйшых пераходаў у гісторыі Бундэслігі[6].
У сакавіку 2023 года «Ліверпул» абвясціў, што Фірміну пакіне клуб па заканчэнні сезона 2022/23 у якасці свабоднага агента. У ліпені 2023 года нападнік падпісаў трохгадовы кантракт з саудаўскім «Аль-Ахлі».
«Ліверпул»
Зборная Бразіліі: