Рабінзон Круза

Рабінзон Круза
англ.: The Life and Strange Surprizing Adventures of Robinson Crusoe, of York, Mariner: Who lived Eight and Twenty Years, all alone in an un-inhabited Island on the Coast of America, near the Mouth of the Great River of Oroonoque; Having been cast on Shore by Shipwreck, wherein all the Men perished but himself. With An Account how he was at last as strangely deliver'd by Pyrates. Written by Himself...
Выданне
Франтыспіс 1-га выдання «Рабінзона Круза» Даніэля Дэфо з 1719 года.
Жанр developmental novel[d], аўтабіяграфія, robinsonade[d], прыгоды[d] і pirate fiction[d]
Аўтар Даніэль Дэфо
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 25 красавіка 1719
Асобнае выданне 25 красавіка 1719
Выдавецтва W. Taylor
Ілюстратар John Penebacker[d]
Носьбіт папера
Наступны The Farther Adventures of Robinson Crusoe[d]
Персанажы Friday[d] і Robinson Crusoe[d]
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Рабінзо́н Кру́за» (англ.: Robinson Crusoe, ˌrɒbɪnsən ˈkruːsoʊ) — раман Даніэля Дэфо, апублікаваны 25 красавіка 1719. Першае выданне было выдадзенае пад назвай «Жыццё і дзіўна незвычайныя прыгоды Рабінзона Круза, марахода з Ёрка; які пражыў дваццаць і восем гадоў у самоце на ненаселеным востраве ля ўзбярэжжа Амерыкі, ля вусця ракі Арынока; выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, акрамя яго; з выкладаннем ягонага дзіўнага вызвалення піратамі» (англ.: The Life and Strange Surprizing Adventures of Robinson Crusoe, of York, Mariner: Who lived Eight and Twenty Years, all alone in an un-inhabited Island on the Coast of America, near the Mouth of the Great River of Oroonoque; Having been cast on Shore by Shipwreck, wherein all the Men perished but himself. With An Account how he was at last as strangely deliver'd by Pirates) і прадстаўляла аўтарам самога Рабінзона Круза. Насамрэч прататыпам галоўнаму герою быў рэальны марак з Шатландыі Аляксандр Селькірк, які правёў на ненаселеным востраве ў Ціхім акіяне чатыры гады.

Кніга займела вялікі поспех у літаратурным свеце; яе часта называюць пачынальніцай жанру «рэалістычная літаратура». Да канца 1719 года «Рабінзон Круза» быў перавыдадзены чатыры разы, і да цяперашняга часу з’яўляецца адной з найбольш выдаваных кніг у гісторыі. Акрамя шматлікіх працягаў, гісторыя Рабінзона Круза адаптаваная для сцэнічнага, кіна- і тэлемастацтва.

Даніэль Дэфо стварыў і працягі прыгод Рабінзона Круза пад назовамі «Далейшыя прыгоды Рабінзона Круза» (1719) і «Сур’ёзныя разважанні Рабінзона Круза» (1720).

Пераклад на беларускую мову

[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыла свет выданне «Рабінзона Круза» па-беларуску, у перакладзе Алены Васілевіч[1]. Аднак гэты пераклад быў зроблены не з арыгіналу, а з вольнага перакладу Карнея Чукоўскага на рускую мову[2].

Зноскі

  1. Дэфо Д. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза. — Мн.: Маст. літ., 1976. — 216 с.
  2. Дэфо Д. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза. — Мн.: Маст. літ., 1976. — С. 6. — 216 с.