Равелі́н (ад лац.: ravelere «аддзяляць») — дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне, звычайна трохкутнай формы, якое змяшчалася перад крапасным ровам паміж бастыёнамі.
Равеліны ўяўляюць сабой мураваную агароджу з казематамі для стралкоў або складаюца з рова і вала, які звычайна мае мураваную абліцоўку[1]. Ужываліся для прыкрыцця крапасных сценаў ад артылерыйскага агню і атак праціўніка, для абстрэлу блізкіх подступаў да крэпасці і для засяроджання войска перад выпадамі.
Выкарыстоўваліся ў XVI—XIX[1] стагоддзях.