Парафілетычная група жывёл | |
---|---|
Назва | |
Рагавыя каралы | |
Статус назвы | |
Састарэлы таксанамічны | |
Лацінская назва | |
Gorgonaria | |
Бацькоўскі таксон | |
Падклас Васьміпрамянёвыя каралы | |
Прадстаўнікі | |
Рагавыя каралы (Gorgonaria) — парафілетычная група васьміпрамянёвых каралаў (Octocorallia), якая раней разглядаўся ў рангу атраду[1]. Каля 1200 відаў[1]. Жывуць ва ўсіх морах, пераважна на плыткаводдзі і на сярэдняй глыбіні ў трапічнай зоне Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў[1]. Некаторыя віды з'яўляюцца аб'ектам промыслу. Унутраны шкілет прадстаўнікоў утвораны вапнавымі спікуламі або канцэнтрычнымі слаямі бялку-калагену — гарганіну.