Рагалі́снік[1] (Ceratophyllum) — род травяністых кветкавых раслін манатыпнага сямейства рагаліснікавыя.
Травяністая водная бескаранёвая шматгадовая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, вышынёй да 1,5 м. Лісце шматразова рассечанае на ніцепадобныя або лінейныя долі. Кветкі дробныя, непрыкметныя, аднаполыя. Апыляюцца пад вадой. Плод — арэшак.
Налічваецца каля 10 відаў, распаўсюджаных усюды. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рагаліснік апушчаны (Ceratophyllum demersum) і рагаліснік паўапушчаны (Ceratophyllum submersum). Зараснікі рагалісніку распаўсюджаны ў азёрах, сажалках, канавах, старыцах.
Рагаліснік з’яўляецца крыніцай корму для рыб і вадаплаўных птушак.
Зноскі
- Роголистник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)