Рагнарок[1] у скандынаўскай міфалогіі — апошняя бітва паміж багамі і пачварамі, падчас якой загіне існы свет.
Паводле вяшчунства, у дзень Рагнарока жахлівы воўк Фенрыр праглыне сонца, пагрузіўшы свет у цемру, а мора выйдзе з берагоў, калі з глыбінь выплыве сусветны змей Ёрмунганд. Да іх далучыцца і вогненны волат Сурт з палаючым мячом, які выпаліць зямлю, і валадарка замагільнага царства Хель, і падступны бог Локі разам з усімі інеістымі волатамі-ётунамі. Супраць іх выступяць усе асы на чале з Одзінам і ўсё эйнхерыі. Одзін сыдзецца ў бітве з Фенрырам і будзе ім забіты, Тор пазмагаецца са змеем Ёрмунгандам і заб’е яго, але і сам загіне ад яго яду. Пасля таго, як волат Сурт спаліць свет, ён адродзіцца зноў.
Вяшчунства аб Рагнароку зроблена мёртвай прадказальніцай Вельвай, якую адмыслова для гэтага на час ажывіў Одзін.