Рагулькі высокія | |||||||||||||||||||||
![]() Рагулькі высокія, Татры | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Delphinium elatum L. (1753) | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Рагу́лькі высокія, Козлікі высокія[1], Каптурыкі[2] (Delphinium elatum) — травяністая расліна сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Барэальны сібірска-таежны від. Натуральная вобласць распаўсюджання — Паўночна-Усходняя Еўропа і Сібір, ахоплівае Забайкалле і Сярэднюю Азію. Сустракаецца ў гарах Цянь-Шаня і паўднёва-ўсходніх гарах Еўропы: Альпах, Карпатах, Судэтах і ў баснійска-сербскім памежным раёне. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах на паўднёва-заходняй мяжы арэала.
Расце ў лясной зоне, у негустых светлых лясах, на лясных палянах, у ярах на схілах, акрамя паўднёвых, часам па берагах рэк на лугах. У гарах засяляе субальпійскія вобласці, да 2000 м над узроўнем мора. Рэдка ўтварае зараснікі, звычайна расце рассеяна адзінкавымі экзэмплярамі і невялікімі групамі.
Шматгадовая расліна. Вышыня сцябла ад 1 да 4 м. Карэнішча кароткае, шматгаловае. Карані махрыстыя, шаравата-карычневага колеру.
Сцябло простае, прамастаячае, раўнамерна пакрытае лісцем, полае і рабрыстае, звычайна голае, часам валасістае ў ніжняй частцы.
Лісце чарговае, доўгачарашковае, у агульным абрысе круглявае, ля аснавання глыбокасэрцападобнае, пальчата рассечанае на 3 рамбічныя датыкальныя долі, далей лапчастае, пяці-сяміраздельнае, часта востразубчаста надрэзанае. Пласцінка ліста голая або па баках і жылках валасістая, даўжынёй 3-7 см, шырынёй да 16 см. Рассечанасць і апушанасць лісця моцна вар'іруецца.
Кветкі буйныя (дыяметр 2-3 см), абодваполыя, розных адценняў сіняга, няправільныя (зігаморфныя) з перайначанымі верхнімі чашалісцікамі — шпорцамі. Сабраны ў простыя негустыя доўгія гронкі на верхавіне сцябла. Прыкветкі ў аснаванні кветаножак вузкалінейныя, суцэльныя. Чашалісцікі пялёсткападобныя суцэльныя, лікам 5. Аснаванне верхняга чашалісціка працягваецца ў полы шпорац.
Пялёсткі чорнага або цёмна-бурага колеру, іх усяго 4, удвая карацей чашалісцікаў. Два верхніх зменены ў 2 нектарніка. Нектарнікі выцягнутыя ў шпорац, укладзены ў шпорац чашалісцікаў. Два ніжніх пялёстка ператвораныя ў 2 стамінодзія, якія на канцах двунадрезаны, з жоўтымі валасінкамі, якія ўтвараюць бародку. Тычачкі шматлікія. Тры песцікі з верхнімі завязямі. Формула кветкі: [3].
Плод — шматлістоўка, сабраная з трох лістовак. Насенне дробнае карычневае, бліскучае, амаль трохграневае, па рэбрах вузкаплёнкавакрылатаее.
Цвіце ў чэрвені-жніўні. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем. Зацвітае на другі год. Спее ў жніўні-верасні.
Расліна добра вывучана.
Усе часткі расліны ўтрымліваюць дытэрпенавыя алкалоіды, трацічныя аміны. Агульнае ўтрыманне алкалоідаў ў каранях дасягае 4 %, у насенні — 2,5 %, у лісці — 1,3 %.
Галоўны алкалоід элацін , утрыманне якога складае прыкладна трэць ад агульнай колькасці іншых алкалоідаў расліны.
Іншыя алкалоіды: дэльсін, дэльфелацін (эльдэлін), дельфелін (дельфемін), кандэльфін, меціллікаканіцін (дэларцін).
Расліна змяшчае аканітавую кіслату , гліказід камфероль. У суквеццях утрымліваюцца флаваноіды.
Выяўляюцца макра- і мікра- элементы:
Атрутная расліна, аказвае расслабляльнае дзеянне на шкілетную мускулатуру, у вялікіх дозах можа выклікаць параліч асобных груп цягліц і абезрухоўліванне. Паражае страўнікава-кішачны тракт і сардэчна-сасудзістую сістэму.
Лячэнне, як пры атручванні аканітам, прамыванне страўніка, танін, слабільнае. У залежнасці ад стану могуць прымяняцца узбуджальныя або сардэчныя сродкі.
Служыла сыравінай для атрымання алкалоіда элаціна. Абмежавана ўжываецца ў народнай медыцыне.
Расліна атрутная. Адвары травы традыцыйна выкарыстоўваліся для знішчэння мух і іншых насякомых у жылых памяшканнях.
Дэкаратыўнае расліна, культывуецца ў кветніках. Нярэдка дзічэе. Рагулькі высокія выкарыстоўваюцца як садовая дэкаратыўная расліна і паслужыла зыходным відам для селекцыі шматлікіх культурных дэкаратыўных сартоў і гібрыдаў, якія разводзяцца садоўнікамі.
Від занесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца ў Латвіі[4], шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |