Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Радзвілішкіс (літ.: Radviliškis, беларуская назва — Радзівілішкі[2]) — горад у цэнтральнай Літве, андміністрацыйны цэнтр Радзвілішкіскага раёна Шаўляйскага павета. Радзвілішкіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Упершыню паселішча згадваецца ў 1529 годзе, калі яго заснаваў Крыштаф Радзівіл. Назва пайшла ад прозвішча Радзівілаў, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 года. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі падараваў гораду права мець свой кірмаш. Пасля чумы 1708—1710 гадоў у горадзе зусім не засталося жыхароў.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Радзівілішкі трапілі ў склад Расійскай імперыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Лібава — Рамны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дынабург, пасля чаго Радзівілішкі пачалі хутка развівацца.
З 1918 года Радзвілішкі ў складзе незалежнай Літвы, дзе ў 1923 годзе атрымалі статус горада.
|