Радзімка | |
---|---|
| |
МКХ-10 | Q82.5 |
МКХ-9 | 757.32 |
DiseasesDB | 8333 |
MeSH | D009506 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Радзі́мы знак, або радзі́мка, не́вус — загана развіцця скуры; утварэнне, у састаў якога ўваходзяць невусныя клеткі, што ўтрымліваюць меланіны. Размешчаны часцей на скуры, таксама на слізістых абалонках, кан'юнктыве і ў сасудзістай сятчатцы вока . Зрэдку ў вобласці радзімага знаку назіраецца рост валасоў. Пры траўмах можа перарадзіцца ў меланому, пры гэтым павялічваецца, ушчыльняецца, мяняе колер.