Радольфа Ланчані | |
---|---|
італ.: Rodolfo Amadeo Lanciani | |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1845[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1929[3] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pietro Lanciani[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, мастацтвазнавец, археолаг, прафесар, палітык, інжынер, пісьменнік |
Месца працы | |
Вядомыя вучні | Luigi Pernier[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Каралеўскі залаты медаль[d] (1900) Bressa Prize[d] (1897) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Радольфа Амадэа Ланчані, Ланчыяні — італьянскі інжынер, археолаг, вядомы даследаваннямі тапаграфіі і помнікаў Рыма.
Ланчані вучыўся на інжынера ў Папскім універсітэце ў Рыме. Пасля заканчэння вучобы ён прыняў удзел у раскопках гавані Траяна ў Остыі, апісанне раскопак было апублікавана ў Monumenti ed Annali Інстытута археалагічных паведамленняў. З тых тых часоў Ланчані захапіўся археалагічнымі даследаваннямі антычных збудаванняў.
У 1872 годзе ён стаў сакратаром Commissione Archaeologica Communale — муніцыпальнай археалагічнай камісіі ў Рыме, ў 1879 годзе прафесарам па рымскай тапаграфіі ва ўніверсітэце Рыма. Пазней Ланчані стаў ганаровым прафесарам універсітэтаў Вюрцбург, Оксфард, Глазга, Гарвард, Абердзіна.
Ланчані займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Рыме, а таксама збіраў нататкі, замалёўкі, вытрымкі з крыніц эпохі Адраджэння. Гэтыя дадзеныя былі апублікаваныя ў 4 тамах «Storia degli Scavi di Roma e le Notizie intorno alle Collezioni Romane di Antichità» у 1902-1912 гадах.
Ланчані таксама прадухіліў будаўніцтва грамадскага парку на тэрыторыі тэрм Каракалы ў Рыме.