Радыён Асіевіч Кузьмін | |
---|---|
руск.: Родион Осиевич Кузьмин | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 лістапада 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1949[2] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз[5], тэорыя лікаў[5] і матэматыка[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1935) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Я. В. Успенскі[d] |
Член у | |
![]() |
Радыён Асі́евіч[7] Кузьмі́н (9 лістапада 1891, вёска Рабыя, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня — 23 сакавіка 1949, Ленінград) — расійскі і савецкі матэматык, вядомы сваімі працамі па тэорыі лікаў і матэматычным аналізе. Доктар фізіка-матэматычных навук (1935), член-карэспандэнт АН СССР (1946). Аўтар шэрага падручнікаў.
Нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў вёсцы Рабыя Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям'і.
У 1904—1910 гг. вучыўся ў Віцебскай гімназіі, у 1910 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Закончыць універсітэт яму ўдалося толькі ў 1916 г., часткова з прычыны часовай высылкі яго з Пецярбурга (за ўдзел у студэнцкім руху), часткова з-за цяжкіх матэрыяльных умоў. У 1916—1918 гг. быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1918 па 1922 г. Кузьмін працаваў спачатку асістэнтам, потым прафесарам Пермскага ўніверсітэта. Тут ён напісаў сваю першую навуковую працу, у якой даказваў, што лагарыфмічная вытворная беселевай функцыі з цэлым індэксам n > 0 ёсць лік ірацыянальны пры рацыянальным значэнні аргумента x.
У 1922 г. пераехаў у Ленінград і з гэтага моманту пачалася яго шырокая педагагічная дзейнасць у ленінградскіх ВНУ. З 1922 г. і да канца жыцця працаваў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. У розны час чытаў лекцыі ў Ленінградскім універсітэце, Інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, Лесатэхнічнай акадэміі, Педагагічным інстытуце імя Пакроўскага і іншых навучальных установах.
У 1935 г. Р. А. Кузьміну была прысвоена вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук.
З 1945 г. і да канца жыцця загадваў кафедрай агульнай матэматыкі Ленінградскага ўніверсітэта.
У 1946 г. быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.
Памёр 23 сакавіка 1949 года ў Ленінградзе.