Разалі Алівекрона | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | La Straniera[1] |
Дата нараджэння | 9 снежня 1823[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1898[2][3][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Knut Olivecrona[d] |
Дзеці | Eliza Olivecrona[d] і Axel Olivecrona[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, рэдактар газеты, women's rights woman |
Мова твораў | шведская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разалі Ульрыка Алівекрона, народжаная Рус (швед. Rosalie Ulrika Olivecrona; 9 снежня 1823 — 4 чэрвеня 1898) — шведская феміністка і пісьменніца. Яна з’яўляецца адным з трох вялікіх піянераў арганізаванага руху за правы жанчын у Швецыі, разам з Фрэдрыкай Брэмер і Сафі Адлерспарэ .
Разалі Ульрыка Рус нарадзілася ў багатай сям’і. Яна вырасла ў Стакгольме і была адной з першых вучаніц Валінскай школы ў Стакгольме, адной з найстарэйшых жаночых школ Швецыі з 1831 года. Сям’я пераехала ў 1839 годзе ў Сёгерыс ля падножжа горнага плато Месберг ў Вестэргётландзе.[7]
Адна з яе сябровак, Хулда Гар, была настаўніцай жаночай школы ў Лаймстоўне, горадзе недалёка ад Чарльстана, штат Паўднёвая Караліна, ЗША, і прапанавала ёй пасаду ў школе. У 1851 годзе яна паехала ў ЗША і прабыла там чатыры гады. Спачатку Рус была настаўніцай французскай мовы ў школе ў Лаймстоўна, потым яна стала гувернанткай на плантацыі двух сваіх вучняў — Элізы і Эні Перона. Пазней яна напісала апісанне свайго знаходжання і культуры амерыканскага Поўдня. Сама яна не заўважыла злоўжыванняў з рабамі, але палічыла рабства ненатуральным і «эмацыянальна агідным» і была перакананая, што яго адмена непазбежна, хаця гэта сустрэне вялікі супраціў. У Швецыю яна вярнулася ў 1855 годзе.
У 1859 годзе яна заснавала газету Tidskrift för hemmet («Часопіс для дома») у таварыстве са сваёй сяброўкай Сафі Адлерспарэ пры фінансавай падтрымцы Фрэдрыкі Лімнэл. Газета была фемінісцкім выданнем, якое адстойвала правы жанчын, у прыватнасці, права на вышэйшую адукацыю і прафесію. Шмат артыкулаў яны напісалі самі. Выдавалася ў Стакгольме з 1859 па 1885 год.[8]
У 1861 годзе Рус і Адлерспарэ здзейснілі падарожжа па Германіі, Францыі, Англіі, Шатландыі і Ірландыі, каб параўнаць розніцу ў фемінісцкіх рухах, і паведамілі, што гэты рух у Германіі і Францыі мала вядомы ў параўнанні з Вялікабрытаніяй.
У 1864 годзе разам з Адлерспарэ, генерал-маёрам Рудэбекам і доктарам Лемхенам прыняла ўдзел у заснаванні Svenska Röda Korset (Шведскі Чырвоны Крыж). [9]
У 1857 годзе яна выйшла замуж за ўдаўца, шведскага юрыста, дзяржаўнага дзеяча і прафесара Кнута Алівекрона (1817—1905). Алівекрона быў прафесарам права Упсальскага ўніверсітэта (1852—1867) і рэктарам Упсальскага ўніверсітэта (1861—1862). Ён быў суддзёй Вярхоўнага суда (1868—1889), і членам Міжнароднага суда ў Гаазе з 1902 года.
Рус пераехала ва Упсалу і стала мачахай сына мужа і трох дачок. У шлюбе яна нарадзіла дачку і сына.[10]