Разалін Картэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Rosalynn Carter[1][2][…] | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Беці Форд | ||||||
Пераемнік | Нэнсі Рэйган | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 жніўня 1927[3][4][…] |
||||||
Смерць |
19 лістапада 2023[5][6][…] (96 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Eleanor Rosalynn Smith[1][2][…] | ||||||
Бацька | Wilburn Edgar Smith[d][8] | ||||||
Маці | Frances Althea Murray[d][8] | ||||||
Муж | Джэймс Эрл Картэр[9] | ||||||
Дзеці | Jack Carter[d], Amy Carter[d], James Earl Carter III[d][10] і Jeff Carter[d][10] | ||||||
Веравызнанне | баптызм[11] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | літаратурная дзейнасць[d][12] і актывізм[d][12] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элеанора Разалін Сміт Картэр (англ.: Eleanor Rosalynn Smith Carter; 18 жніўня 1927 — 19 лістапада 2023), больш вядомая як Разалін Картэр — жонка былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, першая лэдзі ЗША з 20 студзеня 1977 года па 20 студзеня 1981 года.
Разалін Сміт упершыню пазнаёмілася з Джымі Картэрам толькі ў 1945 годзе. Пажаніліся яны ў ліпені 1947 года. У сямейнай пары было чацвёра дзяцей: Джон Уільям «Джэк» (1947), Джэймс Эрл «Чып» (1950), Донел Джэфры «Джэф» (1952) і Эмі Лін (1967). У 1953 годзе яе муж, пакінуўшы кар’еру ў марскім флоце, заняўся вырошчваннем арахіса, працягнуўшы справу памерлага бацькі. Разалін фактычна стала яго партнёрам па бізнесе, узяўшы на сябе бухгалтарскія выдаткі.
У 1962 годзе Джымі Картэр быў абраны ў сенат штата Джорджыя, а ў 1970 годзе ўступіў на пасаду губернатара штата. З тых часоў Разалін пачала весці актыўнае палітычнае жыццё. Спачатку яна пабойвалася сваіх новых абавязкаў, але неўзабаве ўпэўнена пачала прымаць айчынныя і замежныя дэлегацыі, удзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах і выконваць іншыя пратакольныя патрабаванні. Таксама яна засяродзіла сваю ўвагу на аказанні дапамогі пацыентам псіхічнай бальніцы.
У 1975 годзе Картэр пачаў задумвацца аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта. Падтрымаўшы намер мужа, Разалін бярэ актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, агітуючы ў яго карысць у сваіх паездках па краіне. Перамогшы на выбарах, Картэр прынёс прэзідэнцкую прысягу 20 студзеня 1977 года. Затым падчас інаўгурацыйнага парада Разалін Картэр разам з мужам за руку прайшла да Белага дому.