Размеркаваная база даных — база даных, у якой даныя захоўваюцца ў розных фізічных месцах[1]. Яны могуць захоўвацца на некалькіх камп’ютарах, размешчаных у адным фізічным месцы, або на раскіданых па сетцы ўзаемазлучаных камп’ютарах. У адрозненне ад паралельных сістэм, у якіх працэсары цесна звязаны і складаюць адзіную сістэму баз даных, сістэма размеркаванай базы даных складаецца са слаба звязаных сайтаў, якія не маюць агульных фізічных кампанентаў.
Сістэмныя адміністратары могуць размяркоўваць даныя ў базе па некалькіх фізічных месцах. Размеркаваная база даных можа размяшчацца на арганізаваных сеткавых серверах або дэцэнтралізаваных незалежных камп’ютарах у Інтэрнеце, у карпаратыўных унутраных або экстрасетках або ў сетках іншых арганізацый. Паколькі размеркаваныя базы даных захоўваюць даныя на некалькіх камп’ютарах, яны могуць палепшыць прадукцыйнасць на працоўных месцах канечных карыстальнікаў, дазваляючы апрацоўваць транзакцыі на многіх машынах, а не абмяжоўвацца адной[2].
Два працэсы гарантуюць, што размеркаваныя базы даных застаюцца актуальнымі: рэплікацыя[3] і дубліраванне.
Як рэплікацыя, так і дубліраванне могуць падтрымліваць актуальныя даныя ва ўсіх месцах распаўсюджвання[2].