Разнаскурыя нематоды

Разнаскурыя нематоды

Heterodera glycines
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Heteroderidae Filipjev & Schuurmans Stekhoven, 1941

Роды

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63566
NCBI  6301
EOL  2848

Разнаску́рыя нематоды (Heteroderidae) — сямейства круглых чарвей атрада тыленхід.

Развіты палавы дымарфізм. Самкі (даўжыня 0,4—1,1, шырыня 0,28—0,97 мм) круглыя або колбападобныя, белыя (маладыя), карычневыя (палаваспелыя), нерухомыя. Самцы (даўжыня 0,9—1,3, шырыня 0.01—0,03 мм) празрыстыя, чэрвепадобныя. Самкі адкладваюць яйцы ў слізістыя мяшкі або захоўваюць іх унутры цела. За год даюць 1 пакаленне. Зімуюць лічынкі 2-га ўзросту, яйцы, змешчаныя ў цысты.

Узбуджальнікі нематодных хвароб раслін. На Беларусі ачагамі на бульбе, бураках, аўсе і іншых раслінах трапляюцца злакавая (Ditylenchus graminophilus), бульбяная (Globodera rostochiensis), бураковая (Heterodera schachtii), аўсяная (Heterodera avenae) нематоды.

Меры барацьбы: супрацьнематодныя хімічныя сродкі, выключэнне з севазвароту на 2-3 гады культур, пашкоджаных гельмінтамі.