Шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, у некаторых відаў сцелецца і лёгка ўкараняецца.
Лісце суцэльнае, зрэдку лірападобнае. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы. Кветкі з чатырма пялёсткамі, звычайна пафарбаваны ў белы, ружовы або ліловы колер. Тычынак — 6. Суквецце — шчыльная, часам шчыткападобная або парасонападобная гронка. Плод — стручок.