Разьба па камені — працэс надання каменю неабходнай формы і знешняй апрацоўкі.
Найбольш старажытныя творы рэпрэзентатыўнага мастацтва прадстаўленыя разьбой па камені. Сярод археалагічных знаходак, датаваных да н.э., былі знакі, высечаныя на камянях або петрогліфы. Таксама фігуркі Венеры, такія як Венера з Берэхат-Рама . Разьба па камені ўжывалася на ўсіх этапах гісторыі матэрыяльнай культуры краін і народаў свету.
Разьба па камені ажыццяўляецца пры дапамозе распілоўкі, такарнай апрацоўкі, свідравання, шліфоўкі, паліроўкі , аперацый даводкі, гравіравання .
Найвышэйшыя дасягненні разьбы па камені звязаныя з апрацоўкай халцэдону, оніксу, агату, геліятропу , горнага крышталя , аметысту, яшмы, нефрыту, раданіту, малахіту, лазурыту, ізумруду, бірузы, бурштыну, каралу, гіпсу і селеніту, абсідыяну, мармуру, мармуровага оніксу («алебастру») і іншых абліцавальных, вырабных, ювелірна-вырабных і ювелірных камянёў.