Райманд Валгрэ

Райманд Валгрэ
эст.: Raimond Valgre
Род дзейнасці кампазітар, піяніст, паэт-песеннік
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1913(1913-10-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1949(1949-12-31)[1] (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства

Райманд Валгрэ (эст.: Raimond Valgre; да 1937 Райманд Тыйзель (эст.: Raimond Tiisel); 7 кастрычніка 1913, Рыйзіперэ — 31 снежня 1949 — эстонскі кампазітар, аўтар эстрадных песень.

Вялікая частка жыцця Райманда Валгрэ прайшла ў Таліне, куды ён пераехаў пасля заканчэння школы. Паступіў у заснаваную ў 1915 годзе Талінскую дзяржаўную агульнатэхнічную гімназію на будаўнічае аддзяленне, якое скончыў у 1930 годзе. Але праца па спецыяльнасці не прыцягвала Валгрэ, расло яго захапленне музыкай, і асабліва джазам. Займаўся ў піяніста, былога прафесара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Тэадора Лемба. Яго любімым спеваком і кумірам да канца жыцця быў Бінг Кросбі. Пасля гімназіі Райманд быў прызваны на ваенную службу і 11 месяцаў праслужыў у інжынерным батальёне Эстонскай арміі.

Разам з сябрамі-музыкамі слухаў пласцінкі Луі Армстранга, Бені Гудмана, Дзюка Элінгтана. Працаваў у рэстаранах, граў на фартэпіяна, акардэоне, гітары, на ўдарных інструментах, а таксама, валодаючы прыемным тэнарам, спяваў. У 1933 годзе Райманд напісаў сваю першую ў жыцці песню — «Бландынка Аляксандра». Пазней выйшла 12 яго песень з цыклу «15 хвілін з Deddy» і ў іх ліку сталыя папулярнымі «Я спадзяюся, што гэта перажыву», «Дабранач».

У 1946—1947 гадах Валгрэ іграў у джаз-аркестры Талінскага дома моладзі. У 1948 годзе ён нядоўгі час вучыўся на семінары Саюза кампазітараў для маладых пачаткоўцаў кампазітараў.

Райманд Валгрэ памёр 31 снежня 1949 года, праз некалькі дзён пасля моцнай траўмы спіны, у псіхіятрычнай бальніцы Сеэвальдзі. У кастрычніку 1949 года ён напісаў сваю апошнюю мелодыю — «Апошні вальс».

Пахаваны на талінскіх Лясных могілках.

  1. а б Raimond Valgre // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.