Раймон Ндонг Сіма | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Paul Biyoghé Mba[d] | ||||||
Пераемнік | Daniel Ona Ondo[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Alain Claude Bilie-By-Nze[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 студзеня 1955 (69 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раймон Ндонг Сіма (фр.: Raymond Ndong Sima; нар. 23 студзеня 1955) — габонскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Габона з 7 верасня 2023 года, а таксама раней быў прэм’ер-міністрам з 27 лютага 2012 па 24 студзеня 2014 года.
Нарадзіўся ў горадзе Аем, размешчаным на поўначы Габона, вучыўся ў Францыі. Ва ўрадзе Габона быў міністрам сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбалоўства, адказваў за развіццё сельскіх раёнаў краіны.
Пасля парламенцкіх выбараў у снежні 2011 года, на якіх кіруючая Габонская дэмакратычная партыя атрымала абсалютную большасць месцаў, прэм’ер-міністр Поль Біёгэ Мба падаў у адстаўку 13 лютага 2012 года. Прэзідэнт Алі Бонга прызначыў Ндонг Сіма прэм’ер-міністрам 27 лютага 2012 года. У Габоне гэтае прызначэнне было расцэнена як знакавая падзея, бо пасада прэм’ер-міністра заўсёды даставалася прадстаўнікам народа фанг з правінцыі Эстуарый. Хоць Ндонг Сіма таксама адносіцца да фанг, ён паходзіць з правінцыі Валё-Нтэм.
Пасля сваёй адстаўкі Ндонг Сіма двойчы балатаваўся на пасаду прэзідэнта супраць Бонга ў 2016 і 2023 гадах, але прайграў, кожны раз набіраючы менш за 0,5 % галасоў. Пасля вайсковага перавароту ў Габоне ў 2023 годзе быў паўторна прызначаны часовым прэзідэнтам Брысам Алігі на пасаду прэм’ер-міністра пераходнага ўрада 7 верасня.