| ||||||||||||||||||||||
Райнсберг (ням.: Rheinsberg) — горад у Германіі, у акрузе Усходні Прыгніц-Рупін федэральнай зямлі Брандэнбург. Горад стаіць на рацэ Рын, папулярнае месца адпачынку. Па займаемай плошчы Райнсберг стаіць у адным шэрагу з Брэменам і Дрэздэнам і з’яўляецца адной з (тэрытарыяльна) найбуйнейшых абшчын Германіі.
Вядомым Райнсберг зрабіўся дзякуючы кнізе «Райнсберг — кніга ў карцінках для закаханых» Курта Тухольскі, а таксама дзякуючы згадцы ў «Падарожжах па Брандэнбургскай марцы» Тэадора Фантанэ.
Уваходзіць у склад раёна Усходні Прыгніц-Рупін. Плошча — 324,82 км². Афіцыйны код — 12 0 68353.
Горад падзяляецца на 17 гарадскіх раёнаў.