Славутасць | |
Райнсбергскі палац | |
---|---|
53°05′55″ пн. ш. 12°53′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Фрыдэрыцыянскае ракако |
Архітэктар | Георг Венцэслаус фон Кнобельсдорф і Ёган Готфрыд Кеметэр[d] |
Сайт | spsg.de/schloesser-gaert… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Райнсбергскі палац (ням.: Schloss Rheinsberg) — палац-замак на ўсходнім беразе возера Грынерыкзэе ў Райнсбергу, прыблізна за 100 км на паўночны захад ад Берліна ў раёне Усходні Прыгніц-Рупін.
У Сярэднявеччы на месцы палаца знаходзіўся рэнесансны замак з вадзяным ровам, пабудаваны ў 1566 годзе па заказу роду Брэдаваў. Ён быў пашкоджаны падчас Трыццацігадовай вайны і, змяніўшы некалькі ўладальнікаў, урэшце ў сакавіку 1734 года быў набыты за 75 тысяч талераў прускім каралём Фрыдрыхам Вільгельмам I. Фрыдрых Вільгельм падарыў сядзібу свайму сыну кронпрынцу Фрыдрыху, будучаму каралю Прусіі Фрыдрыху II. У 1736 годзе Фрыдрых разам са сваёй жонкай прынцэсай Лізаветай Крысцінай пераехаў у паўднёвае крыло Райнсбергскага палаца. Да 1740 годзе палац быў рэканструяваны пад кіраўніцтвам архітэктараў Іагана Готфрыда Кеметэра і Георга Венцэслауса Кнобельсдорфа. У палацы быў надбудаваны адзін паверх, а ўсходняе крыло было падоўжана на 25 м.
Фрыдрых з падзякай успамінаў гады, праведзеныя ў Райнсбергу, і называў іх самымі шчаслівымі ў жыцці. У 1740 годзе Фрыдрых узышоў на прускі трон і пакінуў Райнсберг. Праз чатыры гады Фрыдрых падарыў Райнсбергскі палац свайму брату Генрыху Прускаму, які заехаў туды разам са сваёй жонкай Вільгельмінай Гесэн-Касельскай у 1752 годзе. Над планамі далейшай рэканструкцыі палаца працавалі Георг Фрыдрых фон Боўман і Карл Готгард Ланганс. У 1785—1786 годзе пры палаце былі пабудаваны два павільёна. Яшчэ пры жыцці Генрых загадаў пабудаваць для сябе склеп у выглядзе піраміды, дзе і быў пахаваны ў 1802 годзе.
Літаратурную вядомасць Райнсбергскі палац здабыў дзякуючы сачыненням Тэадора Фантанэ і Курта Тухольскага. Падчас Другой сусветнай вайны ў палацы Райнсберг захоўваліся вывезеныя з Сан-Сусі мастацкія каштоўнасці. У ГДР у палацы размяшчалася клініка для дыябетыкаў. У наш час палац знаходзіцца пад кіраваннем Фонду прускіх палацаў і садоў Берліна-Брандэнбурга. Палац з’яўляецца музеем, у якім таксама размясціўся Літаратурны музей Курта Тухольскага. Штогод летам у Райнсбергскім палацы праводзіцца оперны фестываль «Камеропер».