Рак (знак задыяка)

Астралагічны знак рака

Рак  — чацвёрты знак задыяка, адпаведны сектару экліптыкі ад 90° да 120°, лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Рака прыблізна з 22 чэрвеня па 21 ліпеня. Гэта перыяд у прыродзе, калі бурная экспансія і засяленне ўсёй тэрыторыі скончыліся, наступіла самая гарачая і самая актыўная частка лета. Увесь свет аб’яднаўся ў агульную сістэму. Жывыя істоты ўжо адчуваюць ціск асяроддзя і стараюцца адгарадзіцца і зачыніцца ў сваім унутраным свеце. Таму ў астралогіі Рак асацыюецца з аб’яднаннем, інтэграцыяй, цэласцю, балансам, а таксама з утоенасцю, адчувальнасцю і містычнасцю.

У бізнесе Рак — перыяд, калі рынак запоўніўся і фірма ўжо не можа разлічваць на нястрымны рост, і трэба спадзявацца на ўнутраныя рэзервы. Гэта перыяд сакрэтных дагавораў, утварэння прамысловых сіндыкатаў, удасканалення ўнутранай структуры фірмы і ўвядзення сакрэтаў ад канкурэнтаў.

Псіхалагічныя характарыстыкі Рака адпавядаюць гэтаму перыяду. Рак, першым чынам, успрымае свет суцэльна, як адзіны арганізм. Таму Рак марудлівы і непрадказальны. Рак ніколі не адказвае прама, ён прыймае ўдары на сябе, а адказаць можа пазней і ў іншым месцы. Таму Ракаў лічаць утойлівымі, крыўдлівымі і нават мсцівымі. У Рака вельмі багаты і развіты ўнутраны свет, які незразумелы навакольным людзям; і шмат сваіх сакрэтаў. Ракі будуюць сабе складаныя норы з лабірынтам пакояў і праходаў, і ў сваім таемным сховішчы пачуваюцца вельмі камфортна. Рак акружаны панцырам, але ўсярэдзіне — вельмі далікатны і мяккі.

Ракі вельмі шануюць сваю сям’ю і блізкіх, Ракі — вельмі далікатныя, але гэтая пяшчота выяўляецца ў хатнім або даверным становішчы. У грамадскім жыцці Ракі пашыраюць сваё асяродздзе, імкнучыся стварыць «вялікую сям’ю». Ракі могуць быць завадарамі мафіі, а могуць быць рэлігійнымі лідарамі. У выпадку канфлікту Рак можа неўзаметку сыйсці — і будзьце ўпэўненыя, ён ужо даўно прадугледзеў запасны выхад.

Ракі марудлівыя, часам падаюцца недарэкамі, навучаюцца павольна, але вельмі старанныя і стараюцца не прапусціць веды. Ракі — ранімыя, тонкія натуры, яны часта становяцца акцёрамі або выканаўцамі класічнай музыкі.

Людзі, народжаныя пад знакам Рака, найбольш сумяшчальныя з Рыбамі і Скарпіёнамі, а горшая за ўсё сумяшчальнасць — з Шалямі, Авенамі і Казярогамі.