Камуна
| ||||||||||||||||||||||
Ракамадур (фр.: Rocamadour) — камуна на паўднёвым захадзе Францыі, у дэпартамэнце Лот, рэгіёне Аксітанія. Насельніцтва 630 жыхароў (2008). Прыгожа размешчана на высокай гары над каньёнам. Значны цэнтр паломніцтва пачынаючы з 1166 года, калі тут былі знойдзены рэшткі Святога Амадура. Пазней тут адбылося яшчэ некалькі цудаў. Уключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (аб’ект «Шляхі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла»), а таксама адзін з найбольш папулярных турыстычных аб’ектаў Францыі (1,5 мільёнаў наведванняў у год).