Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Ракверэ (эст.: Rakvere), нямецкая назва Везенберг — горад на поўначы Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Ляэнэ-Віру.
Размешчаны на рацэ Кіюла.
Упершыню згаданы ў XIII стагоддзі, заснаваны паблізу феадальнага замка. У 1347—1558 гадах горадам валодаў Лівонскі ордэн. Горадам затым валодалі Расія, Рэч Паспалітая і Швецыя. Падчас Паўночнай вайны ў 1710 годзе перайшоў да Расіі. У 1919—1940 гадах і з 1991 года — у складзе незалежнай Эстоніі.