Раке (эст.: Rakke) — пасёлак у воласці Вяйке-Маар'я павета Ляэнэ-Вірумаа, Эстонія.
Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіў у склад воласці Раке і быў яе адміністрацыйным цэнтрам. Размешчаны ў паўднёвай частцы павета Ляэнэ-Вірумаа. Бліжэйшыя гарады: Тапа — 45 кіламетраў, Ракверэ — 45 км, Йыгева — 32 км, Пайдэ — 50 км. Адлегласць да Таліна — 140 км, да Тарту — 80 км, да валаснога цэнтра — пасёлка Вяйке-Маар’я — 15 км. Плошча пасёлка Раке — 3 км². Вышыня над узроўнем мора — 103 метры.
Год |
Колькасць
|
2011
|
927
|
[3]
|
2019
|
868
|
[4]
|
2020
|
849
|
[2]
|
|