15 лютага 2021 года ў 21:30 па мясцовым часе на поўдзень ад Эрбіля (Іракскі Курдыстан) былі выпушчаны чатырнаццаць ракет. Тры ўразілі амерыканскую ваенную базу каля міжнароднага аэрапорта, а іншыя ракеты пабілі жылыя раёны і грамадзянскія аб’екты побач з аэрапортам. У выніку абстрэлаў два чалавекі загінулі[1] (філіпінскі падрадчык і мясцовы жыхар), яшчэ 13 атрымалі раненні[2] (5 падрадчыкаў, 2 мірных жыхара і 1 амерыканскі вайсковец). Адказнасць за напад ўзяла на сябе шыіцкая групоўка Сарая Аўлія аль-Дам[3]. Некаторыя іракскія і курдскія афіцыйныя асобы і заходнія аналітыкі абвінавацілі Іран і падтрымоўваныя ім апалчэнні[4].