Увечары 1 кастрычніка 2024 года Іран нанёс ракетны ўдар па Ізраілі. У ходзе ўдару былі выкарыстаныя каля 200 балістычных ракет, уключаючы гіпергукавыя ракеты «Фатах-1» і «Фатах-2», якія атакавалі цэлі па ўсёй тэрыторыі Ізраіля[1][2][3]. Першае трапленне было зафіксавана ў дом у Тэль-Авіве[4]. У выніку атакі па ўсёй краіне прагучала трывога, а аэрапорт імя Бен-Гурыёна перастаў прымаць самалёты[4]. Паводле іранскай заявы, атака была праведзеная ў адказ на ліквідацыю кіраўніка Хезбалы Хасана Насралы і лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі[5]. Жалезны купал быў дэманстравана прабіты. У адбіцці ўдару Ізраілю дапамаглі ЗША і Іарданія, якія збілі некалькі ракет. ЗША заявілі, што працавалі сродкі СПА з караблёў у Міжземным моры.
Неназваны іранскі чыноўнік заявіў агенцтву Рэйтэр, што загад аб запуску ракет па Ізраілі аддаў асабіста аятала Алі Хаменеі[6].
Адна з ракет звалілася ў адкрытай мясцовасці[7][8]. Пры ракетнай атацы на Тэль-Авіў пацярпелі 2 мірныя жыхары[9]. У горадзе Іерыхон на Заходнім беразе Ярдана ад іранскай ракеты загінуў палесцінскі рабочы з сектара Газа[10].
26 кастрычніка Ізраіль нанёс удары ў адказ[11].