Ракхайн | |||
---|---|---|---|
арак.: ရခိုင်ပြည်နယ် | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
45 м[1] | ||
Код ISO 3166-2 | MM-16 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ракхайн ці Аракан (бірм.: ရခိုင်ပြည်နယ်) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (штат) Рэспублікі Саюз М’янма. Размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Бенгальскага заліва. Мяжуе са штатам Чын на поўначы, рэгіёнам Магуэй, рэгіёнам Баго і рэгіёнам Аявадзі на ўсходзе, з дывізіёнам Чытагонг Бангладэша на паўночным захадзе. Адміністрацыйны цэнтр — Ак’яб (Сітуэ).
У 1948 годзе рэгіён Ракхайн стаў часткай незалежнай Бірмы.
З 1950-х гадоў набіраў моц рух за аддзяленне і аднаўленне незалежнасці Аракана. Каб супакоіць сепаратысцкія настроі, сацыялістычны ўрад У Не Віна стварыў «штат Ракхайн» з акругі Аракан, што намінальна прызнала рэгіянальную большасць народа Ракхайн.
Пасля стварэння асобнай адміністрацыйнай адзінкі, у рэгіёне пачалі нарастаць канфесійныя супярэчнасці паміж араканцамі-будзістамі і мусульманамі рахінджа. У свядомасці араканцаў моцна ўкаранілася апасенне, што яны неўзабаве стануць меншасцю ў дзяржаве сваіх продкаў. Каб знізіць сепаратысцкія і канфесійныя супярэчнасці, ваенныя ўлады М’янмы пачалі не прызнаваць рахінджа карэнным насельніцтвам рэгіёна і патрабуюць дэпартацыі прадстаўнікоў гэтай народнасці ў Бангладэш на падставе таго, што яны, нібыта, з’яўляюцца нашчадкамі бенгальцаў-мусульман, якія нелегальна перайшлі м’янманска-бангладэшскую мяжу.
У 2012 годзе ў штаце прашла серыя беспарадкаў і забойстваў на глебе міжканфесійных спрэчак[2][3]. Па дадзеных уладаў М’янмы, у выніку гвалту паміж этнічнымі будыстамі ракхайн і мусульманамі рахінджа загінулі 78 чалавек, 87 атрымалі раненні, а да 140 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае сталыя месцы[4]. Урад у адказ увёў каменданцкую гадзіну і ўвёў у рэгіён войскі. 10 чэрвеня 2012 года ў Ракхайне было абвешчана надзвычайнае становішча, што дазволіла ваенным удзельнічаць у кіраванні рэгіёнам[5][6]. Няўрадавыя арганізацыі рахінджа за мяжой абвінавацілі армію і паліцыю М’янмы ў тым, што яны незаконна арыштоўваюць мусульман і ўдзельнічаюць у гвалце[4]. Пасланнік ААН па правах чалавека ў М’янме паведаміў, што «доўгая гісторыя дыскрымінацыі і пераследу абшчыны рахінджа... можа быць прыраўнаная да злачынстваў супраць чалавечнасці»[7].
Ракхайн — адзін з самых бедных штатаў М’янмы[8]. Больш за 69% насельніцтва жывуць у беднасці[9].