Ралпачан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
тыб.: ཁྲི་རལ་པ་ཅན། тыб.: རལ་པ་ཅན | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Sadnalegs[d] | ||||||
Пераемнік | Langdarma[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 806[1] | ||||||
Смерць |
838[1] |
||||||
Род | Yarlung Dynasty[d] | ||||||
Бацька | Sadnalegs[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ралпачан (тыб.: རལ་པ་ཅན་ Ral-pa-can, поўнае імя: тыб.: ཁྲི་གཙུག་ལྡེ་བཙན་ Khri gTsug lDe brTsan Ral-pa-can, кіт.: 赤祖德贊,нарадзіўся 806, кіраваў прыблізна 815—838) — цар Тыбета, унук цара Трысонг Дэцэна. Узышоў на трон як сын свайго папярэдніка. Вядомы выключнай прыхільнасцю будыйскім этычным ідэалам.
Ралпачан — трэці, пасля Сонгцэн Гампа і Трысонг Дэцэна, «цар дхарма»: ён унёс значны ўклад у развіццё будызму і тыбецкай цывілізацыі ў цэлым.
Запрашаў майстроў, скульптура, мастакоў з Непала, Індыі, Кітая, Кашміра для выканання задуманага ім плана будаўніцтва будыйскіх храмаў і манастыроў. Ён увёў будыйскіх манахаў у органы кіравання краінай і падаў ім права вырашальнага голасу нароўні з галоўнымі міністрамі. Ён таксама прыраўнаваў статус манаха да статусу вышэйшай чынавенства.
У час яго праўлення дзяржава актыўна спансавала пераклады будыйскіх твораў з санскрыту на тыбецкую мову.
Ралпачан запрашаў з Індыі найвядомых будыйскіх навукоўцаў — каментатараў і знаўцаў канону з мэтай іх удзелу ў доўгатэрміновым праекце перакладу і тлумачэння кананічных тэкстаў.