Ральф Воан-Уільямс | |
---|---|
Ralph Vaughan Williams | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1872 |
Месца нараджэння | Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія |
Дата смерці | 26 жніўня 1958 (85 гадоў) |
Месца смерці | Лондан, Вялікабрытанія |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Arthur Charles Vaughan Williams[d][1][2] |
Маці | Margaret Vaughan Williams[d][2] |
Жонка | Adeline Maria Fisher[d][2][3] і Ursula Vaughan Williams[d][2][3] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Charles Villiers Stanford[d][4], Hubert Parry[d][4], Walter Parratt[d], Max Bruch[d] і Charles Wood[d][4] |
Прафесіі | кампазітар, арганіст, дырыжор |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | класічная музыка, опера і сімфонія |
Выхаванцы | Dorothy Gow[d], Joan Trimble[d], Helen Glatz[d], Gustav Holst[d], Ina Boyle[d] і Elizabeth Maconchy[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
rvwsociety.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ралф Воан-Уільямс, сапр. Ралф Воан Уільямс (англ.: Ralph Vaughan Williams; 12 кастрычніка 1872, Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія — 26 кастрычніка 1958) — англійскі кампазітар, дырыжор, музычны крытык, фалькларыст. Адзін з заснавальнікаў новай англійскай кампазітарскай школы («англійскага музычнага адраджэння»).
У 1905—53 галоўны дырыжор музычнага фестывалю «Літ-Хіл», у 1920—28 — Бахаўскага хору. Прафесар (1921) Каралеўскага музычнага каледжа.
Шырока выкарыстоўваў англійскі музычны фальклор. Найбольшыя дасягненні — сімфанічныя і харавыя творы, адметныя маштабнасцю, драматызмам, меладычнасцю, майстэрствам аркестроўкі. Сярод твораў: оперы «Х'ю-гуртаўшчык» (1924), «Закаханы Сэр Джон» (1929), «Шлях паломніка» (1951); 3 балеты; араторыі, кантаты; 9 сімфоній (1909—58), 3 Норфалкскія рапсодыі (1906), сюіты, п'есы для сімфанічнага аркестра; Фантазія на тэму Таліса для падвойнага струннага аркестра (1910); канцэрты для розных інструментаў з сімфанічным, малым і струнным аркестрамі; хары з аркестрам і а капэла (у т.л. культавыя) песні; музыка да драматычных спектакляў, радыёпастановак і кінафільмаў. Аўтар тэарэтычных прац, у т.л. «Станаўленне музыкі».