Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Раман Мікалаевіч Юзапчук | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 ліпеня 1997[1][2] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 171 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Сокал | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман Юзапчук (нар. 24 ліпеня 1997, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Сокал» з Саратава (у арэндзе з «Хімкаў») і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Пачынаў займацца футболам у магілёўскай СДЮШАР-7, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мінчан, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2015 гуляў у Першай лізе за «Бярозу-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўскі клуб спыніў існаванне, і Раман вярнуўся ў Мінск, дзе зноў стаў выступаць за дубль. Часам прыцягваўся да трэніровак з асноўнай камандай, аднак так і не згуляў за яе.
У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама»[4] і неўзабаве перайшоў у «Дынама» з Брэста[5]. У другой палове 2017 года гуляў за дубль, часам з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе. Да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асновай дынамаўцаў. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 2 мая 2018 года ў паўфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (4:1), адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем. 12 мая дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Віцебска» (3:1), правёў на полі першы тайм і на 9-й хвіліне адкрыў лік у сустрэчы. У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У сезоне 2019 года звычайна выкарыстоўваўся для ратацыі, выходзячы на замену.
У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да ліпеня 2022 года[6]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе «Дынама», стаў выкарыстоўвацца звычайна на пазіцыі абаронцы.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7]. Быў трывалым іграком стартавага складу брэсцкай каманды.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам Беларусі.
У лютым 2023 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда»[9]. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10].
У студзені 2024 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з «Хімкамі»[11]. Па выніках сезона 2023/24 каманда вярнулася ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго паўабаронца перастаў выхадзіць на поле і ў жніўні 2024 года на правах арэнды далучыўся да саратаўскага «Сокала»[12].
У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у тым ліку адзначыўся дублем у матчы з Бельгіяй (2:2).
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).
26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Дынама (Мінск) | 22 | 3 |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | 21 | 2 |
2016 | дубль | Дынама (Мінск) | 26 | 3 |
2017 (1) | дубль | Дынама (Мінск) | 11 | 3 |
2017 (2) | дубль | Дынама (Брэст) | 14 | 4 |
2018 | Д1 | Дынама (Брэст) | 17 | 2 |
2019 | Д1 | Дынама (Брэст) | 15 | 1 |
2020 | Д1 | Дынама (Брэст) | 24 | 1 |
2021 | Д1 | Рух | 29 | 0 |
2022 | Д1 | Шахцёр | 24 | 0 |
2022/23 (2) | Д1 | Тарпеда | 12 | 0 |
2023/24 (1) | Д2 | Тарпеда | 17 | 2 |
2023/24 (2) | Д2 | Хімкі | 12 | 0 |