Раман Рыгоравіч Вікцюк

Раман Рыгоравіч Вікцюк
укр.: Роман Григорович Віктюк
Рамaн Рыгoравіч Вікцюк, 2008
Рамaн Рыгoравіч Вікцюк, 2008
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1936(1936-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 2020(2020-11-17)[1] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр, акцёр, тэатральны педагог, тэлевядучы, сцэнарыст
Гады актыўнасці з 1956
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Расійскай Федэрацыі Народны артыст Украіны Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 1182713
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рама́н Рыго́равіч Вікцю́к (28 кастрычніка 1936(1936-10-28), Львоў17 лістапада 2020(2020-11-17)[1], Сакольнікі[d]) — савецкі, украінскі і расійскі тэатральны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтва РФ (2003), народны артыст Украіны (2006), народны артыст Расіі (2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1936 годзе ў Львове.

Скончыў акцёрскі факультэт ГИТИСа (1956).

Іграў у кіеўскім і львоўскім ТЮГах, быў педагогам-асістэнтам у студыі пры Кіеўскім тэатры імя Івана Франко. Кіраваў маладзёжным тэатрам-студыяй пры львоўскім ТЮГу. Узначальваў калінінскі ТЮГ (1968-69). У Рускім драматычным тэатры Літоўскай ССР быў вядучым рэжысёрам у 1970—1974 гадах. Узначальваў Студэнцкі тэатр МДУ (1977-80, паставіў «Урокі музыкі» Л. Петрушэўскай, 1978).

Заснавальнік (1991) і мастацкі кіраўнік «Тэатра Рамана Вікцюка» (дзяржаўны статус з 1996; «М. Батэрфляй» Д. Г. Хуана, 1990; «Лаліта» Э. Олбі, паводле У. Набокава, 1992; «Саламея» О. Уайльда, 1998; «Антоніа фон Эльба» Р. Майнардзі, 2000; «Майстар і Маргарыта» паводле М. Булгакава, 2001; «Апошняе каханне Дон Жуана» Ж. Жэнэ, 2006; «Непараўнальная!» П. Куілтэра, «У пачатку і ў канцы часоў» П. Ар’е, 2014; Сярод іншых пастановак: «Царскае паляванне» Л. Зорына (1977, Тэатр імя Массавета); «Татуяваная ружа» Т. Уільямса (1982, МХАТ імя М. Горкага); «Ганна Карэніна» паводле Л. Талстога (1983, Маскоўскі тэатр імя Яўгена Вахтангава); «Кватэра Каламбіны» Л. Петрушэўскай (1986, «Сучаснік»); «Служанкі» (1988, «Сатырыкон»); «Федра» М. Цвятаевай (1988, Маскоўскі тэатр на Таганцы); опера «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ (2004, «Новая опера»), «Сон Гафта, пераказаны Вікцюком» В. Гафта (2009, «Сучаснік»), «Рэквіем па Радамесу» А. Нікалаі (2012, Маскоўскі тэатр сатыры). Працаваў у ЗША, Італіі, Швецыі, Грэцыі, Фінляндыі. Спектаклі Рамана Вікцюка адрозніваюць вытанчаная знешняя форма, свабодная трактоўка літаратурнага матэрыялу, арыгінальнасць музычнай, светлавой і пластычнай «партытур».

Сярод пастановак на ТБ: «Гульцы» М. Гогаля (1978), «Гісторыя кавалера Дэ Грыё і Манон Леско» па А. Прэво (1980).

Памёр у 2020 годзе. Пахаваны ў Львове.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]