Рамана Гвардзіні | |
---|---|
ням.: Romano Guardini | |
Дата нараджэння | 17 лютага 1885[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1968[3][1][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар, пісьменнік, багаслоў, выкладчык універсітэта, філосаф |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рамана Гвардзіні (італ.: Romano Guardini; 17 лютага 1885, Верона — 1 кастрычніка 1968, Мюнхен) — нямецкі філосаф і каталіцкі багаслоў італьянскага паходжання.
У 1886 сям'я перасялілася ў Майнц. Вучыўся хіміі, затым эканоміцы, выбраў багаслоўе. Вывучаў тэалогію ў Фрайбургу. Прыняў святарскі сан у 1910 годзе, абараніў магістрскую дысертацыю па тэалогіі Банавентуры (1915 г.). Лідар руху каталіцкай моладзі, уплывовы грамадска-рэлігійны дзеяч эпохі. Прыват-дацэнт у Боне (1921), ардынарны прафесар філасофіі рэлігіі ў Берліне (1923). Быў адхілены нацыстамі ад выкладання, пазбаўлены прафесарскага звання (1939). Вярнуўся ва ўніверсітэт у 1945 годзе, выкладаў у Цюбінгене (1946) і ў Мюнхене (1949), выйшаў у адстаўку ў 1962. Да канца дзён прымаў актыўны ўдзел у жыцці царквы.