Рамон Барас Лука (ісп.: Ramón Barros Luco, 9 чэрвеня 1835 — 20 верасня 1919, Сант’яга, Чылі) — чылійскі адвакат і палітык. Прэзідэнт Чылі з 23 снежня 1910 года па 23 снежня 1915 года. Член Ліберальнай партыі Чылі. Падчас яго кіравання пачалася Першая сусветная вайна, Чылі заняла нейтральную пазіцыю.