Рамон Пуэрта | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Ramón Puerta | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фернанда дэ ла Руа | ||||||
Пераемнік | Адольфа Радрыгес Саа | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Carlos Rovira[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 верасня 1951[1] (73 гады) |
||||||
Дзеці | Pedro Puerta[d][2] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Федэрыка Рамон Пуэрта (нар. 9 верасня 1951) — аргенцінскі палітык. Часова займаў пасаду прэзідэнта Аргенціны падчас крызісу 2001 года.
Пуэрта вучыўся ў каталіцкім універсітэце ў Буэнас-Айрэсе, дзе атрымаў адукацыю па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Займаўся сямейным бізнесам па вырошчванні матэ, у выніку чаго стаў паспяховым бізнесмэнам і мільянерам.
У 1991 годзе быў абраны на пасаду губернатара правінцыі Місьёнес, пераабраны ў 1995 годзе. Гэты пост ён займаў да 1999 года. Ён прытрымліваўся неаліберальнай эканамічнай мадэлі прэзідэнта Карласа Менема, уключаючы правядзенне прыватызацыю правінцыйнага банка, заснавальнікам якога быў яго дзед.
У 2001 годзе ён быў абраны ў аргенцінскі Сенат. У лістападзе таго ж года быў абраны часовым старшынёй Сената.
Пуэрта быў кіраўніком выканаўчай улады на працягу двух дзён (21-22 снежня 2001 года). Ён заняў пасаду прэзідэнта пасля сыходу ў адстаўку Фернанда дэ ла Руа і віцэ-прэзідэнта, які пакінуў свой пост яшчэ раней.
У 2003 годзе Пуэрта вярнуўся на пасаду губернатара правінцыі Місьёнес, але саступіў месца Карласу Равіра. У 2005 годзе ён страціў месца ў сенаце. У 2007 годзе ён зноў заняў пасаду губернатара роднай правінцыі, аднак на бліжэйшых выбарах прайграў, заняўшы трэцяе месца з 15 % галасоў выбаршчыкаў.