Аднагадовыя травяністыя расліны. Сцёблы вышынёй да 80 см, прамастойныя, у верхняй частцы галінастыя. Лісце пёрыстарассечанае. Суквецце — кошык (дыяметрам да 2,5 см). Краявыя кветкі суквецця язычковыя, белыя або плёнчатыя. Сярэдзінныя трубчастыя і жоўтага колеру. Плод — сямянка.