Рамуальд Ялбжыкоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Romuald Jałbrzykowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Ян Цепляк | ||||||
Пераемнік | Юліёнас Сцяпанавічус | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
7 лютага 1876 |
||||||
Смерць |
19 чэрвеня 1955 (79 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 9 сакавіка 1901 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 30 лістапада 1918 | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рамуальд Ялбжыкоўскі (польск.: Romuald Jałbrzykowski; 7 лютага 1876[1], Лэнтова-Дэмб[d], Варшаўскае генерал-губернатарства — 19 чэрвеня 1955[1], Беласток) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Польшчы, Заходняй Беларусі і Літвы. Доктар тэалогіі.
Нарадзіўся 7 лютага 1876 года ў м. Лэнтова-Дэмб Ломжынскай губерні.
Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю ў г. Сейны і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1902). У 1901 годзе пасвячоны ў ксяндзы. У 1902—1908 гадах выкладаў у Сейненскай семінарыі. 3 1910 года — анонік капітула Сейненскай дыяцэзіі. У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе выехаў у Магілёў, у 1916 годзе — у Мінск, дзе ствараў камітэты дапамогі бежанцам-палякам.
У 1917—1918 гадах — у Сейненскай дыяцэзіі, генеральны вікарый парафій яе ўсходняй часткі, выдаваў часопіс «Tygodnik katolicki» («Каталіцкі штотыднёвік»). У 1918—1925 гадах — біскуп-суфраган Сейненскай дыяцэзіі з рэзідэнцыяй у г. Ломжа. У 1925—1926 гадах кіраваў новаўтворанай Ломжынскай дыяцэзіяй. 3 1926 года — архібіскуп і мітрапаліт віленскі, патрон буйнейшай клерыкальнай арганізацыі на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў Польшчы — «Каталіцкай лігі». Садзейнічаў актывізацыі каталіцкай царквы ў Заходняй Беларусі. Склікаў з’езды біскупаў і манаскіх ордэнаў. Прыхільнік адраджэння царкоўнай уніі ў форме «ўсходнеславянскага абраду». Супрацьстаяў захадам «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» ўзмацніць беларускі ўплыў у царкве.
У кастрычніку 1939 года арыштаваны органамі НКУС СССР па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці. У выніку хадайніцтва Ватыкана вызвалены ў сакавіку 1941 года і прызначаны апасталічным адміністратарам над усімі дыяцэзіямі Літвы, Беларусі, Латвіі і ўсходніх раёнаў Польшчы. У лютым 1942 года арыштаваны гестапа па абвінавачанні ў сувязях з польскім падполлем. Пасля пратэстаў Ватыкана Р. Ялбжыкоўскаму прапанавана выйсці з турмы, але ён адмовіўся, патрабуючы вызваліць і іншых арыштаваных прэлатаў. Вызвалены ў верасні 1944 года Чырвонай Арміяй.
У ліпені 1945 года дэпартаваны ў Польшчу, заснаваў у Беластоку сваю кафедру. Да смерці лічыўся мітрапалітам віленскім, хоць фактычна кіраваў толькі часткай мітраполіі на тэрыторыі ПНР.
Памёр 19 чэрвеня 1955 года ў Беластоку. Пахаваны ў Архікафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Беластоку.