Рамігіюс Шымашус

Рамігіюс Шымашус
літ.: Remigijus Šimašius
мэр Вільні[d]
22 красавіка 2015 — 25 красавіка 2023
Папярэднік Артурас Зуокас[d]
Пераемнік Валдас Бянкунскас[d]
старшыня
11 чэрвеня 2016 — 20 кастрычніка 2017
міністр юстыцыі Літвы[d]
9 снежня 2008 — 13 снежня 2012
Пераемнік Юозас Бярнатоніс[d]
Дэпутат Сейма Літвы[d]
16 лістапада 2012 — 20 красавіка 2015

Нараджэнне 12 студзеня 1974(1974-01-12) (51 год)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Сайт simasius.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамі́гіюс Шыма́шус (літ.: Remigijus Šimašius; нар. 12 студзеня 1974(1974-01-12), Таўрогі) — літоўскі палітычны дзеяч, юрыст, член Сейма з 2012 па 2016 год, міністр юстыцыі з 2008 па 2012 год, правазнаўца, эканаміст. З 2015 года з’яўляецца мэрам Вільні.

Рамігіюс скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Затым ён праходзіў навучанне як дактарант універсітэта Міколаса Ромерыса. 17 верасня 2002 года абараніў дысертацыю на тэму «Прававы плюралізм», такім чынам стаўшы доктарам юрыдычных навук. З 2002 да 2005 гады Шымашус працаваў у якасці лектара па прававой тэорыі кафедры прававой тэорыі юрыдычнага факультэта ўніверсітэта Міколаса Ромерыса.

З 2005 да 2008 года ён з’яўляўся выкладчыкам у галіне тэорыі права кафедры прававой тэорыі і прававой гісторыі юрыдычнага факультэта ў Віленскім універсітэце. З 1995 года па снежань 2008 года Рамігіюс з’яўляўся экспертам права, эканамістам Літоўскага інстытута свабоднага рынку, а з 9 мая 2006 года працаваў прэзідэнтам інстытуту. З 9 снежня 2008 года да снежня 2012 года быў міністрам юстыцыі ва ўрадзе Андруса Кубілюса. Ён быў вылучаны партыяй «Рух лібералаў Літоўскай Рэспублікі».

У 2015 годзе быў абраны мэрам Вільні[1]. Гэта былі першыя прамыя выбары мэраў у Літве. У першым туры Шымашус набраў 33,96 % галасоў, у былога мэра Артураса Зуокаса было 18,05 %, у старшыні «Выбарчай акцыі палякаў Літвы» Вальдэмара Тамашэўскага — 16,96 %[2]. У другім туры Рамігіюс атрымаў перамогу, набраўшы 60,89 % галасоў, у той час як за Зуокаса прагаласавалі 37,93 % выбаршчыкаў[3].

У чэрвені 2016 года сябры партыі «Рух лібералаў» абралі Рамігіюса старшынёй партыі на пазачарговым з’ездзе. У другім туры Шымашус перамог Гентвіласа, набраўшы 53,69 % галасоў[4].

На парламенцкіх выбарах у Літве ў 2016 годзе партыя «Рух лібералаў» пад кіраўніцтвам Шымашуса заняла чацвёртае месца, атрымаўшы 9,45 %, гэта значыць атрымала ў сваё распараджэнне 14 мандатаў.

17 сакавіка 2019 года быў пераабраны мэрам Вільні, набраўшы ў другім туры 59 % галасоў[5].

Зноскі