Ранкізм (ад англ. rankism) – гэта зневажальныя, дыскрымінацыйныя ці эксплуатацыйныя паводзіны ў дачыненні да людзей, якія маюць меншую ўладу з-за іхняга ніжэйшага ранга ў якой-небудзь іерархіі.
Дыскрымінацыя, заснаваная на сацыяльным становішчы, вельмі звязаная са шматлікімі іншымі з’явамі, такімі як: буллінг (цкаванне), расізм, хэйзінг (зневажальнае стаўленне падчас ініцыяцыі пры далучэнні да пэўнай супольнасці), эйджызм (дыскрымінацыя па ўзросце), сексізм і гамафобія. Тэрмін "ранкізм" быў прыдуманы амерыканскім фізікам, выкладчыкам і сацыяльным рэфарматарам Робертам Фулерам у 2003 годзе.
Ранкізм можа прымаць разнастайныя формы, уключаючы:
Ранкізм можа сустрэцца ў любой сацыяльнай іерархіі, такой як дзяржава, карпарацыя, сям’я, недзяржаўная арганізацыя, універсітэт.
Згодна Фулеру, злоўжыванне сацыяльным становішчам пераносіцца ягонымі ахвярамі як знявага годнасці асобы. Фулер і ягоныя адэпты пачалі новы грамадскі рух з мэтай пераадолець ранкізм таксама, як рух за грамадзянскія правы і рух за правы жанчын змагаюцца супраць расізму і сексізму.