Рапа́ны (Rapana) — род драпежных марскіх пярэднешчэлепных малюскаў сямейства пурпуровых смаўжоў.
Род налічвае 5 відаў[1], пашыраныя ў морах Далёкага Усходу. Від Рапана тамазіяна (Rapana thomasiana або Rapana venosa) быў занесены ў Чорнае мора і распаўсідзіўся па ўзбярэжжы Міжземнага мора.
Ракавіна малюскаў даўжынёй да 22 см, шаравата-карычневага колеру са спіральнымі рэбрамі. Сіфон кароткі, вусце шырокае. Вусце можа мець белую, жоўтую і аранжавую афарбоўку. Кормяцца двухстворкавымі малюскамі (вустрыцы, мідыі), для якіх выдзяленні гіпабранхіяльных залоз рапанаў з’яўляюцца атрутнымі.
Зноскі
- ↑ а б Род Rapana у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)