Расарыа

Горад
Расарыа
Rosario
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Правінцыя
Раён
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
5 жніўня 1852
Плошча
179 км²
Вышыня цэнтра
31 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
909 397 чалавек (2001)
Шчыльнасць
5080,43 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0341
Паштовы індэкс
S2000
Афіцыйны сайт
rosario.gov.ar (ісп.)
Расарыа на карце Аргенціны
Расарыа (Аргенціна)
Расарыа

Раса́рыа (ісп.: Rosario) — горад у Аргенціне, у правінцыі Санта-Фэ. З насельніцтвам у 909 397[1] жыхароў (перапіс 2001 года) з’яўляецца трэцім па колькасці ў краіне, пасля Буэнас-Айрэса і Кордавы. Горад размешчаны на беразе ракі Парана, у 300 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Разам з прыгарадамі і найбліжэйшымі гарадамі ўтварае агламерацыю з насельніцтвам 1 121 441 чалавек. Для паўночнага ўсходу Аргенціны горад з’яўляецца важным чыгуначным вузлом і марскім портам, марскія судны дасягаюць Расарыа па рацэ Парана.

Каланіяльнае паселішча на месцы, дзе цяпер размешчаны горад, вядома з XVII стагоддзя. Назва паселішча азначае разарый — традыцыйныя каталіцкія пацеркі, а таксама малітву, якую чытаюць па гэтых пацерках, і ў перакладзе з лацінскага азначае «вянок з руж».

З 1751 года вядома імя першага бургамістра — Сант’яга дэ Мантэнегра (ісп.: Santiago de Montenegro). У 1812 годзе генералам Мануэлем Бельграна (ісп.: Manuel Belgrano) у мястэчку быў упершыню падняты нацыянальны сцяг Аргенціны, пра гэту падзею сёння нагадвае помнік у цэнтры горада. Да сярэдзіны XVIII ст. развіццё горада праходзіла вельмі павольна, і толькі з 1880 года, калі законы аб эміграцыі ў Аргенціну з Еўропы былі спрошчаны, у Расарыа пачаўся бурны прырост насельніцтва і развіццё прамысловасці. Да 1887 годзе ў горадзе пражывала 50 914 чал., а ў 1926 г. — ужо 407 000, з іх 47 % нарадзіліся за мяжой (італьянцы, немцы, харваты, палякі і іншыя). 19 мая 1969 г. у горадзе ўспыхнула паўстанне супраць дыктатарскага рэжыму ў краіне.

Год Колькасць
2010 1 193 605

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сайт міністэрства ўнутраных спраў Аргенціны Архівавана 27 верасня 2007.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж Relaciones con otras ciudades Праверана 17 мая 2022.
  3. https://www.rosario.gob.ar/web/sites/default/files/hermanamiento_alessandria.pdf Праверана 17 мая 2022.
  4. Città gemellate Праверана 17 мая 2022.
  5. Bilboko kronika txikiak : Bilbo hiriaren senideak — 2020. Праверана 17 мая 2022.
  6. Hermanamientos Праверана 23 мая 2022.
  7. Hermanamientos Праверана 17 мая 2022.
  8. Intendentas hicieron llamado para inclusión social Праверана 23 мая 2022.
  9. https://www.monterrey.gob.mx/pdf/portaln/PPOA/Programa_Operativo_Anual_2018_de_la_Secretaria_de_Desarrollo_Economico.pdf
  10. Acuerdo 28 de 2011 Праверана 23 мая 2022.
  11. 11150 /1994 - Decreto Municipal — 1994. Праверана 23 мая 2022.
  12. Αδελφοποιμένες Πόλεις — 2018. Праверана 23 мая 2022.
  13. Rosario, Argentina - St. Louis Sister Cities Program Праверана 23 мая 2022.
  14. 罗萨里奥市 — 2012. Праверана 23 мая 2022.