Расарыа Фернандэс

Расарыа Фернандэс
ісп.: Rosario del Pilar Fernández Figueroa
прэм’ер-міністр Перу[d]
18 сакавіка 2011 — 28 ліпеня 2011
Папярэднік Хасэ Антоніа Чанг[d]
Пераемнік Саламон Лернер[d]
міністр юстыцыі Перу[d]
20 снежня 2007 — 10 ліпеня 2009
Папярэднік Марыя Савала Вальядарэс[d]
Пераемнік Аўрэліа Пастар[d]
міністр юстыцыі Перу[d]
14 верасня 2010 — 28 ліпеня 2011
Папярэднік Víctor García Toma[d]
Пераемнік Francisco Eguiguren Praeli[d]

Нараджэнне 9 лістапада 1955(1955-11-09) (69 гадоў)
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расарыа дэль Пілар Фернандэс Фігероа (ісп.: Rosario Del Pilar Fernández Figueroa; нар. 9 лістапада 1955, Ліма) — перуанскі палітык, прэм’ер-міністр Перу з 19 сакавіка па 28 ліпеня 2011 года.

Нарадзілася ў сям’і юрыста, намесніка міністра юстыцыі. Скончыла Папскі каталіцкі ўніверсітэт Перу, дзе вывучала права. Займалася адвакацкай практыкай, выкладала ў альма-матэр. У 1988 годзе была сузаснавальнікам адвакацкай канторы і працавала ў ёй да пачатку працы ва ўрадзе. У 2007—2009 і ў 2010—2011 гадах — міністр юстыцыі Перу. Па яе ініцыятыве ў Перу была пашырана сетка пенітэнцыярных устаноў і праведзена судовая рэформа.

На наступны дзень пасля адстаўкі 18 сакавіка 2011 года Хасэ Антоніа Чанга прэзідэнт Алан Гарсія Перэс прызначыў Фернандэс новым прэм’ер-міністрам. У адрозненне ад свайго папярэдніка, Фернандэс не ўваходзіць у партыю APRA (Амерыканскі народна-рэвалюцыйны альянс).

Замужам, мае дзвюх дачок.