Расмус Андрэсен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Rasmus Andresen | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 лютага 1986 (38 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | rasmus-andresen.eu (ням.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Расмус Андрэсен (ням.: Rasmus Andresen, нар. 20 лютага 1986, Эсэн, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання[1].
Андрэсен правёў дзяцінства з большага ў Фленсбургу і належыць да дацкай меншасці Паўднёвага Шлезвіга[2]. Скончыў школу ў Фленсбургу, у 2009 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне адміністрацыі і камунікатыўных навук ва Універсітэце Раскіле ў Даніі. Падчас вучобы з 2008 года працаваў у Фолькетынгу[3]. Вучыцца на магістра па спецыяльнасці «Кіраванне» ў Гагенскім завочным універсітэце.
Пачаў займацца палітычнай дзейнасцю ў падлеткавым узросце, уступіўшы ў Саюз 90/Зялёныя (Германія) і Сацыялістычную народную партыю (Данія)[4]. Да 2014 года займаў розныя пасады ў моладзевых групах абедзвюх партый, быў, між іншым, старшынёю «Grüne Jugend » на зямельным узроўні. У 2012 годзе стаў членам зямельнай рады партыі Саюз 90/Зялёныя, у 2013 годзе ўпершыню ўвайшоў у гарадскую раду Фленсбурга[3].
З 2009 па 2019 год Андрэсен быў членам Ландтага Шлезвіга-Гольштэйну ад Фленсбургу. На момант першага абрання ён быў самым маладым дэпутатам зямельнага парламента (23 года). З 2017 па 2019 год займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Ландтага Шлезвіга-Гольштэйну[5].
Па выніках выбараў у Еўрапейскі парламент 2019 года стаў дэпутатам Еўрапейскага парламента. З таго часу працуе ў Камітэце па бюджэце. Таксама з’яўляецца каардынатарам парламенцкай групы партыі Саюз 90/Зялёныя ў камітэце[6].
У дадатак да даручэнняў камітэта Андрэсен уваходзіць у дэлегацыю парламента па сувязях з Канадай[7]. Таксама з’яўляецца членам Еўрапейскага інтэрнэт-форуму[8], міжгрупы Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ[9] і міжгрупы Еўрапейскага парламента па морах, рэках, астравах і прыбярэжных зонах[10].
16 сакавіка 2021 года ўзяў шэфства над Ігарам Банцарам, франтменам гурта «Mister X » і беларускім палітычным зняволеным[12].
У маі 2021 года Андрэсен далучыўся да групы з 39 заканадаўцаў, пераважна з партыі Саюз 90/Зялёныя з Еўрапарламента, якая ў лісце заклікалі лідараў Германіі, Францыі і Італіі не падтрымліваць расійскі арктычны праект здабычы звадкаванага прыроднага газу «Арктык ЗПГ-2 » коштам 21 мільярда даляраў ЗША ў сувязі з праблемамі для клімату[13].