Расмус Палудан | |
---|---|
дацк.: Rasmus Paludan | |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1982[1] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат права[d][3] |
Партыя |
|
Род дзейнасці | палітык, адвакат |
Бацька | Tomas Polvall[d] |
Узнагароды |
Навагодняя траска года[d] (2019) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Расмус Палудан (дацк.: Rasmus Paludan, нар. 2 студзеня 1982) — дацкі адвакат і палітык нацыянал-лібертарыянскіх поглядаў. Заснавальнік і лідар ультраправай партыі «Жорсткі курс ».
Вядомы шматлікімі антыісламскімі відэа[6]. Публічна спальваў Каран у раёнах пражывання абшчын этнічных меншасцяў[6], называючы гэта данінай свабодзе слова. Яго партыя «Жорсткі курс» патрабуе забароны ісламу і дэпартацыі з Даніі ўсіх «незаходніх асоб, якім прадастаўлены прытулак»[7].
Нарадзіўся 2 студзеня 1982 года.
У 2008 годзе атрымаў ступень па юрыспрудэнцыі ў Капенгагенскім універсітэце.
З верасня 2016 па люты 2017 года быў членам партыі «Новыя правыя», якая выступала за ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі. У 2017 годзе заснаваў партыю «Жорсткі курс»[7]. На парламенцкіх выбарах 5 чэрвеня 2019 года яна набрала 1,8% галасоў, што ніжэй працэнтнага бар’ера у 2% галасоў, і не прайшла ў Фолькетынг (парламент Даніі)[6].
У 2018 годзе Палудан арганізаваў 53 антыісламскія маніфестацыі ў розных частках Даніі. 14 красавіка 2019 года ў Капенгагене ён кінуў Каран на дэманстрацыі партыі, з-за чаго пачалася бойка, якая перарасла ў беспарадкі. Падчас сутыкненняў былі затрымана 23 чалавекі[7].
У 2019 годзе атрымаў умоўны тэрмін. У чэрвені 2020 года суд горада Нествед прысудзіў палітыка да месяца турэмнага зняволення і яшчэ двух месяцаў умоўна па 14 розных абвінавачваннях у расізме, дыфамацыі і небяспечным кіраванні аўтамабіля. Палудан быў асуджаны за зневажальныя каментары пра мусульман у роліках, якія размяшчаў у сацыяльных сетках партыі «Жорсткі курс». Суд прызнаў яго вінаватым у абразе жанчыны самалійскага паходжання на дэманстрацыі, якую ён назваў прастытуткай. Палудан быў на тры гады дыскваліфікаваны як адвакат па крымінальных справах і на год пазбаўлены правоў вадзіць аўтамабіль. Прыкметна, што палітык не з’явіўся ў суд на абвяшчэнне прысуду[6].
21 студзеня 2023 года Расмус Палудан правёў акцыю спальвання Карана[8] перад амбасадай Турцыі ў Стакгольме. Па даных шведскага дзяржтэлеканала SVT[9], правесці акцыю прапанаваў яму журналіст Чанг Фрык, які гарантаваў Расмусу пакрыццё ўсіх звязаных з гэтым выдаткаў[10].
27 студзеня Расмус Палудан спаліў Каран пад аховай паліцыі насупраць мячэці ў Даніі.