Распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі

Карта распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі      1500—1999 пацверджаных выпадкаў      1000—1499 пацверджаных выпадкаў      400—999 пацверджаных выпадкаў      1—399 пацверджаных выпадкаў

Першы выпадак захворвання каронавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Беларусі афіцыйна пацверджаны 28 лютага 2020 года.

Створаны сайт для інфармавання аб стане спраў па барацьбе з вірусам і рэкамендацыямі для насельніцтва. 26 красавіка Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла больш за 10 000 выпадкаў заражэння.

Дата Тэстаў праведзена Новых заражэнняў Агулам заражэнняў Выпісана Памерлі
27.02.2020 1 1 0 0
03.03.2020 3 4 0 0
04.03.2020[1] 2 6 0 0
07.03.2020 0 6 1 0
10.03.2020[2] 3 9 3 0
11.03.2020[3] 3 12 3 0
12.03.2020[4] 9 21 3 0
13.03.2020[5] 6 27 3 0
16.03.2020[6] 9 36 3 0
17.03.2020 0 36 3 0
18.03.2020[7] 15 51 5 0
20.03.2020[8] 18 69 15 0
21.03.2020[9] 7 76 15 0
23.03.2020[10] 5 81 22 0
23.03.2020[11] 5 81 22 0
25.03.2020[12] 5 86 29 0
27.03.2020[13] 8 94 32 0
30.03.2020[14] 58 152 47 0
02.04.2020 152 300 42 4
03.04.2020 47 351 42 8
04.04.2020 89 440 41 8
05.04.2020 122 562 52 8
06.04.2020 138 700 53 13
07.04.2020 161 861 54 13
08.04.2020 205 1066 77 13
09.04.2020 420 1486 139 16
10.04.2020 495 1981 169 19
11.04.2020 245 2226 172 23
12.04.2020 >64000 352 2578 203 26
13.04.2020 ~68000 341 2919 203 29
14.04.2020 71875 362 3281 203 33
15.04.2020 76198 447 3728 203 36
16.04.2020 81246 476 4204 203 40
17.04.2020 86813 575 4779 342 42
18.04.2020 92709 518 5297 458 45
19.04.2020 98231 510 5807 494 47
20.04.2020 102556 457 6264 514 51
21.04.2020 108545 459 6723 577 55
22.04.2020 114955 558 7281 769 58
23.04.2020 122543 741 8022 938 60
24.04.2020 130824 751 8773 1120 63
25.04.2020 139295 817 9590 1573 67
26.04.2020 147525 873 10463 1695 72
27.04.2020 153845 826 11289 1740 75
28.04.2020 161028 919 12208 1993 79
29.04.2020 168986 973 13181 2072 84
30.04.2020[15] 176625 846 14027 2386 89
01.05.2020 186262 890 14917 2918 93
02.05.2020 195430 911 15828 3117 97
03.05.2020 204239 877 16705 3196 99
04.05.2020 211369 784 17489 3259 103
05.05.2020 211369 861 18350 3771 107
06.05.2020 220045 905 19255 4388 112
07.05.2020 229466 20168 5067 116
08.05.2020 240146 21101 5484 121
09.05.2020 251771 22052 6050 126
10.05.2020 263543 22973 6406 131
11.05.2020 274060 23906 6531 135
12.05.2020 284445 24873 6974 142
13.05.2020 296380 25825 7711 146
14.05.2020 308156 26772 8168 151
15.05.2020 321705 27730 8807 156
16.05.2020 335057 28681 9498 160
17.05.2020 350515 29650 9932 165
18.05.2020 364319 30572 10130 171



Агульная інфармацыя пра COVID-19 і прафілактычныя рэкамендацыі ў ліфце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (7 красавіка 2020)

28 лютага 2020 года Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пацвердзіла першы выпадак інфікавання ў краіне. 27 лютага тэст студэнта БНТУ з Ірана даў станоўчы вынік і ён быў змешчаны ў бальніцу ў Мінску. Ён прыбыў у Беларусь рэйсам з Баку 22 лютага 2020 года.

3 сакавіка 2020 года стала вядома пра чатырох хворых на каронавірус[16]. Станам на 4 сакавіка дыягназ пастаўлены 6 пацыентам. 10 сакавіка было заяўлена пра 9 выпадкаў каронавіруса ў краіне. 11 сакавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра тры новыя станоўчыя тэсты на COVID-19 у беларускіх грамадзян — жыхароў Мінска, Гродна і Гомеля. Такім чынам, у краіне на гэты дзень было 12 выпадкаў каронавіруса[17].

12 сакавіка Саветам міністраў прынята рашэнне пра абмежаванне ўсіх культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемствы з міжнародным удзелам да 6 красавіка[18].

Станам на 13 сакавіка, выяўлена 27 выпадкаў заражэння[19].

Транспарціровачны ізалюючы бокс для пацыентаў з каранавірусам ля Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы

13 сакавіка Беларуская чыгунка часова прыпыніла курсіраванне цягнікоў у Чэхію, 14 сакавіка — Польшчу, Германію і Францыю, 15 сакавіка — Украіну, Латвію і Літву[20]. Таксама былі адменены авіярэйсы ў 25 краін[21].

Станам на 16 сакавіка, выяўлена 36 выпадкаў заражэння[6].

Па стане на 18 сакавіка выяўлены 51 выпадак заражэння[6], на 20 сакавіка — 69[22], на 21 сакавіка — 76[9].

Па стане на 23 сакавіка 2020 года выяўлена 81 выпадак заражэння. У Гомельскай вобласці хворых на два чалавекі (дыягназ у тым ліку пацверджаны ў жыхаркі Жыткавічаў), у Гродне — адзін чалавек, у Мінску — больш за 40, каля 30 — у Віцебску. 41 выпадак завазны, астатнія заразіліся ў краіне. Сярод тых, хто захварэў, адзін замежнік і 80 беларусаў. Сярэдні ўзрост пацыентаў — ад 15 гадоў да 49 гадоў. Самому старэйшаму 78 гадоў, самаму малодшаму — 3 гады (кантактаваў з мамай). Сярод медработнікаў заражаных кароаавірусам няма. Аднак ёсць медработнікі на каранціне, бо былі ў кантакце з пацыентамі, у якіх вірус пацвердзіўся[11].

Транспарціровачны ізалюючы бокс для пацыентаў з каранавірусам ля Віцебскага абласной клінічнага дыягнастычнага цэнтра

На 25 сакавіка 2020 года выяўлена 86 выпадкаў заражэння. Праведзена каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19. Выпісаныя ці рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў. Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў.[23]

На 27 сакавіка выяўлены 91 выпадак заражэння. Праведзена каля 24 тыс. тэстаў на COVID-19. Выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 62 пацыентаў[13].

На 30 сакавіка выяўлена 152 выпадкаў заражэння. Праведзена больш за 30 тыс. тэстаў на COVID-19. Выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 47 пацыентаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 105 пацыентаў[14].

20 сакавіка 2020 года заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск) Віктар Дашкевіч і ягоная жонка Святлана, загадчыца тэатральнай трупы, адчулі сябе кепска, паднялася тэмпература. На наступны дзень іх паклалі ў лякарню. У мужчыны, які ўжо меў хранічную абструкцыйную хваробу лёгкіх, пацвердзілі COVID-19. Тыдзень ён знаходзіўся ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У ноч на 31 сакавіка памёр. Віктар Дашкевіч стаў першай ахвярай каранавірусу ў Беларусі[24] падчас пандэміі COVID-19 2019—2020 гадоў.

Па стане на 2 красавіка 2020 года выяўлена 304 выпадкі заражэння, 46 пацыентаў паправіліся, 4 памерлі[23].

21 красавіка на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з’явіўся спіс рэкамендацый Беларусі па выніках місіі незалежных экспертаў, якія ацэньвалі, як у краіне змагаюцца з каранавірусам. Было адзначана, што ўспышка COVID-19 у Беларусі перайшла ў фазу кантактнай перадачы на ўзроўні супольнасці. СААЗ рэкамендуе адкласці ўсе масавыя мерапрыемствы — спартыўныя, рэлігійныя, культурныя, а таксама перавесці школы і ўніверсітэты на дыстанцыйнае навучанне[25]

26 красавіка Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла больш за 10 000 выпадкаў заражэння. Гэтая колькасць расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Па стане на 28 красавіка каранавірус выявілі ў 12208 чалавек у Беларусі. У заяве з гэтай нагоды Прадстаўніцтва ААН у Беларусі звярнула ўвагу на неабходнасць неадкладных і маштабных мер па ўзмацненні жорсткасці фізічнага дыстанцыявання[26][27].

Пад канец красавіка кожны дзень у Беларусі выяўлялася больш новых выпадкаў заражэння COVID-19 на 1 мільён насельніцтва, чым у суседзяў. Паводле дадзеных, якія прадастаўляюцца Міністэрствам аховы здароўя, у краіне назіраецца ўстойлівы рост колькасці новых выпадкаў COVID-19 на працягу ўжо чатырох з паловай тыдняў. Пры гэтым тэмп прыросту новых выпадкаў у Беларусі з’яўляецца адным з самых высокіх у Еўрапейскім рэгіёне. Эпідэмія ў Беларусі перайшла ў фазу мясцовай трансмісіі інфекцыі сярод насельніцтва. Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў адзначыў, што намаганняў аднаго сектара аховы здароўя на гэтым этапе аказалася недастаткова для стрымлівання і запавольвання тэмпаў эпідэміі, і адна з галоўных прычын імклівага развіцця эпідэміі ў краіне — адсутнасць адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання[28][29].

У Мінску 9 мая правялі парад да Дня Перамогі, нягледзячы на каранавірус. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020) праз каранавірус не сталі пераносіць, а таксама адмовіліся рабіць дыстанцыйнымі[30].

18 мая ў Беларусі колькасць хворых на каранавірус перавысіла 30 тысяч чалавек. Да 29 мая ў Беларусі было зарэгістравана звыш 40 тысяч чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. З пачатку чэрвеня рост колькасці захворванняў памяншаецца, выздаравелых становіцца болей, чым захварэлых.

4 чэрвеня Польшча адправіла вялікую партыю гуманітарнай дапамогі ў Беларусь для барацьбы з пандэміяй. 47 грузавікоў з грузам у 300 тон лекаў, тэстаў на каронавірус, рэспіратараў, абарончых масак, шчыткоў, халатаў і апаратаў ШВЛ 5 чэрвеня перасеклі польска-беларускую мяжу ў кантрольна-прапускным пункце «Брузгі». Гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы[31].

На раніцу 9 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравалі 50 265 алавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзены 644 160 тэстаў[32]. Да 25 чэрвеня ў Беларусі зарэгістраваны 60 382 выпадкаў COVID-19[33]. Станам на гэты дзень ад COVID-19 вылечаны і выпісаны 41 448 пацыентаў[34].

Падазрэнні на фальсіфікацыю статыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Па словах Сцяпана Пуцілы, незалежнага беларускага журналіста і кіраўніка інтэрнэт-СМІ «NEXTA», урад сфальсіфікаваў афіцыйныя дадзеныя аб распаўсюджванні захворвання на COVID-19 у Беларусі і апублікаваў значна заніжаныя лічбы. 11 мая 2020 года са спасылкай на атрыманыя дакументы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пуціла прыйшоў да высновы, што штодзённы прырост у колькасці больш за тысячу выпадкаў COVID-19 быў дасягнуты «пару дзён таму», а агульная колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі склала 26348, пры гэтым 166 пацыентам з COVID-19 патрабавалася штучная вентыляцыя лёгкіх. Паводле звестак «NEXTA», фактычны штодзённы прырост выпадкаў заражэння на COVID-19 у перыяд з 8 па 11 мая быў наступным:[35]

 8 мая - +1251
 9 мая - +1271
10 мая - +1183
11 мая - +1242

13 мая 2020 года «NEXTA» паведаміла пра 27717 выпадкаў захворвання на COVID-19 і штодзённы прырост у 1369 выпадкаў[35][36].

Паводле статыстыкі, прадстаўленай падчас вебінара Беларускага таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў 22 мая 2020 года, у красавіку 2020 года смяротнасць сярод пацыентаў з аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі COVID-19 толькі ў Мінску склала 27%, альбо 117 пацыентаў у абсалютнай колькасці, што супярэчыла афіцыйным звесткам Міністэрства аховы здароўя ад 1 мая пра агульную колькасць (г.зн. у Беларусі ў цэлым) у 93 смерці пацыентаў з COVID-19. У дадатковым афіцыйным тлумачэнні Міністэрства аховы здароўя было адзначана, што ўзровень смяротнасці, прадстаўлены падчас вебінара, адлюстроўвае дадзеныя па ўсіх пацыентах «пульманалагічнага профілю» і ўключае як пацверджаныя смерці пацыентаў з COVID-19, так і смерці пацыентаў з «іншымі этыялогіямі пнеўманіі», што супярэчыць слайдам прэзентацыі вебінара, у якіх згадваюцца выключна пацыенты з COVID-19. Пасля агалоскі ў СМІ запіс вебінара быў выдалены з «YouTube»[37][38].

Паводле дадзеных супрацоўнікаў аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі 1-й мінскай клінічнай бальніцы, у некаторыя дні там былі рэгістрыравалася па 3–4 смерці верагодна станоўчых пацыентаў на каронавірус, у той час як афіцыйная штодзённая статыстыка смерцяў за гэтыя дні не перавышала 5 выпадкаў у цэлым па Беларусі[39].

Згодна з заўвагаю Лідзіі Ярмошынай ад 22 ліпеня 2020 года са спасылкай на дадзеныя Міністэрства аховы здароўя, на той момант каля 41000 чалавек былі альбо шпіталізаваны, альбо праходзілі амбулаторнае лячэнне ад COVID-19, альбо знаходзіліся ў стане кантакту першага ўзроўню з вышэйназванымі, што супярэчыла афіцыйнай статыстыцы, якая паказвала агульную колькасць у 6947 актыўных спраў. У дадатковым тлумачэнні Міністэрства аховы здароўя было адзначана, што названая колькасць прадстаўляе колькасць людзей, якія падпадаюць пад «усе віды медыцынскага назірання», уключаючы актыўныя выпадкі COVID-19, кантакты першага і другога ўзроўняў і асоб, якія знаходзяцца ў карантыне. Тым не менш у адпаведнасці з уласнымі рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, кантакты другога ўзроўню былі вызвалены ад патрабаванняў самакаранціну і не падлягалі назіранню[40].

Статыстычны аналіз афіцыйных штодзённых лічбаў заражэння на COVID-19 дазволіў выказаць здагадку пра наяўнасць штучнага абмежавання на агалошванне не больш чым 1000 выпадкаў у дзень[41].

Паводле дадзеных статыстычнага аддзела ААН наконт штомесячнай колькасці смерцяў у Беларусі ў красавіку–чэрвені 2020 года[42], агульная колькасць смерцяў перавысіла сярэднюю лічбу за апошнія 5 гадоў прыблізна на 5500, у той час як сярэдняя лічба за студзень–красавік не паказала прыкметнай розніцы з папярэднімі гадамі. Паводле «Нашай Нівы», падобныя статыстычныя анамаліі ніколі не назіраліся з пачатку працы статыстычнага аддзела ААН у 1980 годзе і маглі б адлюстроўваць фактычную статыстыку смерцяў ад COVID-19 у Беларусі[43].

У інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь  (укр.)» 7 верасня 2020 года Аляксандр Мрочак, кардыёлаг і акадэмік Акадэміі навук Беларусі, выказаў здагадку, што смерці ад COVID-19 у Беларусі ў афіцыйнай статыстыцы смяротнасці былі прадстаўлены як смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў: «Сардэчна-сасудзістыя захворванні складаюць 58% статыстыкі смяротнасці ў Беларусі, што значна перавышае падобныя паказчыкі ў суседніх краінах. Мая прапанова, і ў мяне ёсць пэўныя факты, якія пацвярджаюць гэта, [...] заключаецца ў тым, што дыягназ атэрасклератычнай хваробы сэрца [пісаўся ў пасведчанні аб смерці] без уліку таго, што пацыент памірае ад дыхальнай недастатковасці, выкліканай інфекцыяй COVID-19». Па словах Мрочака, Уладзімір Каранік, былы міністр аховы здароўя, нясе персанальную адказнасць за фальсіфікацыю[44].

9 лістапада 2020 года ў інтэрв’ю «БелТА» намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка адзначыў, што, паводле папярэдніх звестак, у 15–20% жыхароў Беларусі выпрацаваўся калектыўны імунітэт супраць COVID-19, што супярэчыла афіцыйнай справаздачы Міністэрства аховы здароўя ад 9 лістапада, якая паказала ўсяго 108000 пацверджаных выпадкаў[45].

Згодна са статыстыкай смяротнасці, апублікаванай Магілёўскім ЗАГСам, у студзені–лістападзе 2020 года агульная колькасць смерцяў за 11 месяцаў (4375) перавысіла агульную колькасць смерцяў за ўвесь папярэдні год на 609, у той час як магілёўская статыстыка смяротнасці на працягу папярэдніх 5 гадоў не ведала падобных скокаў смярцей і заставалася на адзнацы каля 3800 чалавек штогод. Лічбы таксама паказалі, што ў лістападзе 2020 года ў Магілёве было амаль удвая больш смерцяў, чым у лістападзе 2019 года. Пасля агалоскі ў СМІ статыстыка была выдалена з сайта ЗАГСа[46][47].

Ускосныя разлікі, вырабленыя па афіцыйных дадзеных Белстата (паказчыкі «раздробны таваразварот на душу насельніцтва» і «раздробны таваразварот»), дазваляюць выказаць здагадку, што сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2020 год паменшылася на 47,8 тыс. чалавек. Пры скарачэнні сярэднегадавой колькасці насельніцтва за 2018 год на 14,7 тыс. чалавек і за 2019 год – на 17,8 тыс. чалавек залішняя смяротнасць за 2020 год магла скласці каля 30 тыс. чалавек[48].

24 сакавіка 2021 года Аляксей Знаткевіч з Радыё Свабода апублікаваў артыкул, падставай якога стала апытанне некалькі лекараў, у якім прыводзяцца доказы на фальсіфікацыю статыстыкі да 7 разоў. Напрыклад, за 2020 год у Бабруйску і Бабруйскім раёне афіцыйна зарэгістравалі 16309 выпадкаў захворвання на COVID-19. Гэта 6998 заражэнняў на 100 тысяч жыхароў. Хваробу перанесла каля 7% насельніцтва раёну, у той час сярэднерэспубліканскія лічбы Белстата за той жа перыяд сведчаць, што толькі каля 2% насельніцтва Беларусі хварэла на COVID-19. Ад 28 лютага 2020 да 28 лютага 2021 года ў Бабруйску і раёне памерлі больш за 360 чалавек. Калі экстрапаліраваць гэтыя лічбы на ўсю краіну, дык агулам памерлых мелася б быць каля 16000, у той час як станам на 28 лютага 2021 года Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што ад COVID-19 памерлі 1976 чалавек. Апытаны доктар 1-й лякарні Мінску таксама паведаміў пра дзіўныя суадносіны памерлых: «Толькі ў нашай лякарні ў ковідных аддзяленнях штодня паміралі 3–5 чалавек, менавіта ад COVID-19. Пры гэтым афіцыйна ў той час паведамлялі пра 7, 8 ці 9 памерлых ад каранавірусу па ўсёй краіне». Таксама, па словах аднаго з лекараў з паліклінік Мінску, медыкаў абмяжоўвалі ў колькасці тэстаў: з 30–40 пацыентаў, што ўрач аглядаў за дзень, звычайна палова выклікала падазрэнне на COVID-19, але можна было накіроўваць тэсціраваць максімум 10; з тых 5–7 чалавек, што доктар пасылаў штодзень, практычна ва ўсіх хвароба пацвярджалася. Ён жа дадаў, што ў часы, калі афіцыйна абвяшчалася пра 7–8 памерлых за дзень па ўсёй краіне, яго калегі з мінскіх лякарняў казалі яму пра 3–5 памерлых у кожнай. Міністэрства аховы здароўя каментарый з нагоды артыкула не дало[49].

Паводле статыстыкі мінскіх ЗАГСаў і ўстаноў аховы здароўя за 2020 год, доступ да якой атрымала «Медиазона», у сталіцы за год ад хваробы павінна было памерці значна больш людзей, чым паведамляла Міністэрства аховы здароўя, так як у цэлым нябожчыкаў было на 5000 больш (альбо на 29%), чым у сярэднім за папярэднія пяць год. Ва ўнутранай дакументацыі было зафіксавана больш за 101000 ўпершыню зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 у Мінску за перыяд з 5 ліпеня па 29 лістапада, у той час як афіцыйная статыстыка за той жа перыяд адлюстравала толькі 88753 пацверджаных выпадкаў COVID-19 па ўсёй краіне. Паводле дадзеных «Медиазоны», статыстыка смерцяў ЗАГСаў паказала, што ў снежні 2020 года ў Мінску ў сярэднім штодня рэгістравалася каля 15 смерцяў ад COVID-19, а на 17 снежня прыйшоўся пік у 27 смерцяў, у той час як афіцыйна было паведамлена толькі пра дзевяць смерцяў у гэты дзень. Узроставае размеркаванне смерцяў, зарэгістраваных у Мінску, паказала, што ў 2020 годзе ў параўнанні з папярэднімі гадамі смяротнасць людзей ва ўзросце 60–69 і звыш 70 гадоў павялічылася на 30,45% і 27,7% адпаведна[50][51].

6 мая 2021 года эксперты Інстытута паказальнікаў і ацэнкі здароўя[en] ў сваім дакладзе прыйшлі да высновы, што «смяротнасць ад COVID-19 ў свеце можа быць удвая вышэйшай за афіцыйныя лічбы, у Беларусі разрыў гіганцкі». На іх думку, у Беларусі каэфіцыент смяротнасці складае 459,6 на 100 тысяч чалавек — гэта адзін з найвышэйшых паказнікаў у свеце[52].

Паводле дадзеных базы МУС Беларусі, доступ да якой атрымалі кіберпартызаны, залішняя смяротнасць з сакавіка 2020 года па сакавік 2021 года склала 32 тысячы чалавек, у той час як за гэты ж перыяд Міністэрства аховы здароўя паведаміла толькі пра 2247 памерлых праз COVID-19, што ў 14 раз ніжэй[53]. Высокую верагоднаць заніжэння лічбаў прыкладна ў гэтай жа прапорцыі пацвердзілі Дзмітры Кобак з Цюбінгенскага ўніверсітэта і Андрэй Елісееў з Цэнтра «EAST», да якіх звярнулася «Настоящее время», у той час як абодва міністэрства праігнаравалі запыты тэлеканала пракаментаваць інфармацыю[53].

Цэнзура і рэпрэсіі

[правіць | правіць зыходнік]
Актывісты «Моладзевага блоку» ідуць з труной побач з ваеннай калонай падчас рэпетыцыі парада да Дня Перамогі 9 мая

30 красавіка 2020 года галоўны ўрач Віцебскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Сяргей Лазар быў вызвалены з пасады неўзабаве пасля публікацыі інтэрв’ю «TUT.BY», дзе ён раскрытыкаваў контрпандэмічныя меры, прынятыя ўрадам, і адзначыў недахоп медыцынскіх сродкаў аховы[54][55], тым не менш, паводле словаў прэс-сакратара Міністэрства аховы здароўя Юліі Барадун, звальненне Сяргея Лазара не было звязана з публікацыяй[55].

25 сакавіка 2020 года Сяргей Сацук, галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты «Ежедневжик» («ej.by»), быў арыштаваны па абвінавачванні ў атрыманні хабару праз тры дні пасля публікацыі яго артыкула з крытыкай рэакцыі беларускага ўрада на пандэмію COVID-19[56].

11 мая 2020 года два актывісты «Моладзевага блоку» былі асуджаныя на 5 і 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць правядзення штогадовага парада да Дня Перамогі 9 мая на фоне пандэміі. У гэты ж дзень у будынку суда быў затрыманы яшчэ адзін актывіст «Моладзевага блоку», які чакаў пачатку працэсу над яго паплечнікамі[57].

На фоне няшчыльных антыпандэмічных мер, прынятых дзяржавай, з лета 2020 года Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь спыніў прадстаўленне сезонных статыстычных дадзеных па смяротнасці[58]. Да 2021 года ён выпускаў штогадовыя справаздачы з рознымі статыстычнымі дадзенымі, уключаючы статыстыку па смяротнасці[58]. Справаздача за 2020 год была апублікаваная ў красавіку 2021 года, але без статыстыкі па смяротнасці, у той час як дадатковы бюлетэнь пра натуральны рух насельніцтва таксама не быў выпушчаны[59]. На запыты Еўрапейскага радыё для Беларусі ў красавіку і маі 2021 года ўрадавая ўстанова адмовілася назваць прычыну апушчэння такой інфармацыі[58][59]. Паводле «Новага Часу» і Еўрапейскага радыё для Беларусі, гэта было зроблена проста для таго, каб выключыць магчымасць падлічыць колькасць смерцяў у сувязі з захворваннем на COVID-19[59][60].

COVID-19 як сродак катаванняў

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас пратэстаў у Беларусі (2020–2021) года вызваленыя пратэстоўцы паведамлялі пра выпадкі наўмыснага заражэння COVID-19 і наступнай адмовы ў медыцынскай дапамозе супрацоўнікамі беларускіх турмаў[61].

  1. Шесть случаев коронавируса подтверждено в Беларуси. (руск.)(недаступная спасылка). Министерство здравоохранения Республики Беларусь (4 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2020. Праверана 16 сакавіка 2020.
  2. В Беларуси еще у трех человек подтвердили коронавирус. Трех первых пациентов готовы выписывать (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (10 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 16 сакавіка 2020.
  3. У 3 граждан из Минска, Гродно и Гомеля диагностирован COVID-19 (руск.)(недаступная спасылка). Министерство здравоохранения Республики Беларусь (11 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2020. Праверана 16 сакавіка 2020.
  4. О лабораторном контроле граждан по COVID19 (руск.)(недаступная спасылка). Министерство здравоохранения Республики Беларусь (12 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2020. Праверана 16 сакавіка 2020.
  5. Пациентов с коронавирусом в Беларуси уже 27 (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (13 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 16 сакавіка 2020.
  6. а б в COVID-19 : о состоянии пациентов (руск.)(недаступная спасылка). Министерство здравоохранения Республики Беларусь (16 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2020. Праверана 16 сакавіка 2020.
  7. В Беларуси уже зарегистрирован 51 случай коронавируса (руск.). Праверана 18 сакавіка 2020.
  8. За три недели в Беларуси зафиксировано 69 случаев коронавируса, 15 пациентов уже здоровы (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (20 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 20 сакавіка 2020.
  9. а б В Беларуси — 76 случаев коронавируса (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (21 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  10. В Беларуси зафиксирован 81 случай коронавируса. Среди носителей есть 3-летний ребенок, он он не болен (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (23 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2020. Праверана 23 сакавіка 2020.
  11. а б В Беларуси зафиксирован 81 случай заражения коронавирусом. Самому маленькому пациенту — 3 года (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (23 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2020. Праверана 23 сакавіка 2020.
  12. На сёння ў Беларусі праведзена каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19 (руск.). Афіцыйны канал Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у Telegram (25 сакавіка 2020). Праверана 25 сакавіка 2020.
  13. а б Мінздароўя: У Беларусі 94 выпадкі каранавіруса . Праверана 27 сакавіка 2020.
  14. а б В Беларуси 152 случая коронавируса, выздоровели 47 человек (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
  15. В Беларуси с начала вспышки зарегистрировано 14 027 случаев COVID-19 (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (30 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2020. Праверана 30 красавіка 2020.
  16. Состояние пациентов, у которых был диагностирован COVID-19, удовлетворительное (руск.)(недаступная спасылка). Министерство здравоохранения Республики Беларусь (3 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2020. Праверана 15 сакавіка 2020.
  17. Шесть человек вернулись из-за границы, шестеро заразились дома. Что известно о пациентах с коронавирусом (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (11 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 15 сакавіка 2020.
  18. В Беларуси запрещают массовые мероприятия с международным участием (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (12 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 15 сакавіка 2020.
  19. Официальный Минздрав (руск.). Министерство здравоохранения Республики Беларусь (13 сакавіка 2020). Праверана 15 сакавіка 2020.
  20. Новости пассажирам (руск.). БЖД. Праверана 15 сакавіка 2020.
  21. Карантин вокруг. Куда сейчас нельзя уехать из Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (15 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 15 сакавіка 2020.
  22. О СИТУАЦИИ ПО COVID-19 (руск.)(недаступная спасылка). Министерство здравоохранения Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 20 сакавіка 2020.
  23. а б В Республике Беларусь регистрируется поступательное увеличение числа заболевших COVID-19. (руск.). Официальный канал Министерства здравоохранения Республики Беларусь в Телеграм (31 сакавіка 2020). Праверана 2 красавіка 2020.
  24. svaboda.org
  25. euro.who.int(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2020. Праверана 10 лютага 2022.
  26. facebook.com/UNBelarus
  27. nashaniva.by
  28. news.tut.by Архівавана 1 мая 2020.
  29. nashaniva.by
  30. svaboda.org
  31. belsat.eu
  32. nashaniva.by
  33. news.tut.by Архівавана 12 жніўня 2020.
  34. blr.belta.by
  35. а б Канал Nexta обвиняет Минздрав РБ в публикации цензурированных данных о коронавирусе (руск.). afn.by (12 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2020. Праверана 13 мая 2020.
  36. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2020. Праверана 13 мая 2020.
  37. Туда включены не только случаи подтвержденной инфекции COVID-19». Минздрав прокомментировал данные о 117 умерших пациентах за апрель (руск.). Onliner.by (22 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2020. Праверана 22 мая 2020.
  38. В Сети появился слайд о том, сколько умерших было в "ковидных" реанимациях Минска. Объясняем, откуда эта цифра (руск.). TUT.BY (22 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2020. Праверана 22 мая 2020.
  39. "Признание проблемы спасло бы не одну жизнь". Врач честно рассказал о двух месяцах в реанимации с COVID-19 (руск.). TUT.BY (8 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2020. Праверана 10 ліпеня 2020.
  40. Минздрав объяснил впечатляющие цифры по коронавирусу, которые озвучила Лидия Ермошина (руск.). TUT.BY (22 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
  41. Roukema, Boudewijn F. (2020-07-23). "Anti-clustering in the national SARS-CoV-2 daily infection counts"(англ.). arXiv:2007.11779 [q-bio].
  42. Прадастаўлены беларускімі чыноўнікамі.
  43. Белстат не апублікаваў статыстыку смяротнасці, але перадаў яе ў ААН. Яна шакуе . Наша Ніва (6 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2020. Праверана 6 верасня 2020.
  44. Мрочек: В официальной статистике смерти от COVID-19 спрятали в "Болезни системы кровообращения" (руск.). TUT.BY (7 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2020. Праверана 7 верасня 2020.
  45. Правительство о стратегии борьбы с COVID-19, испытании вакцины и коллективном иммунитете (руск.). БелТА (9 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
  46. У Магілёве за лістапад памерла амаль у 2 разы больш людзей, чым у лістападзе 2019-га . Наша Ніва (29 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 29 снежня 2020.
  47. У лістападзе 2020 у Магілёве памерла ў 1,8 разоў больш людзей, чым год таму . Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2020. Праверана 29 снежня 2020.
  48. В XXI веке скрыть правду невозможно: от коронавируса в 2020 году в Беларуси умерло около 30 тысяч человек? (руск.). Intex-press (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2021. Праверана 19 сакавіка 2021.
  49. Знаткевіч, Аляксей. «Раённая анамалія»? Лічбы памерлых ад COVID-19 у Беларусі могуць быць заніжаныя ў сем разоў . Радыё Свабода (24 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 26 сакавіка 2021.
  50. "Закрыць усіх... І ўсё". Новы Час (16 (724)): 2. 2021-04-23.
  51. Минск ковидный. В 2020 году в столице от коронавируса умерло больше людей, чем официально по всей Беларуси - исследование Медиазоны (руск.). Медиазона (19 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 26 красавіка 2021.
  52. Estimation of total mortality due to COVID-19(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021. Праверана 10 лютага 2022.
  53. а б Сошников, Андрей. Власти Беларуси в 14 раз занизили статистику смертности от ковида – анализ утечки, организованной "Киберпартизанами" (руск.). Настоящее время (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 14 жніўня 2021.
  54. Репортаж из той самой витебской реанимации, которая первой приняла бой (руск.). TUT.BY (27 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2020. Праверана 3 мая 2020.
  55. а б Главврача витебской БСМП уволили. Минздрав: связи с публикацией на TUT.BY нет (руск.). TUT.BY (3 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2020. Праверана 3 мая 2020.
  56. Belarusian journalist arrested for criticizing president's Covid-19 approach (англ.). Рэпарцёры без межаў (31 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2020. Праверана 16 мая 2020.
  57. Активисты "Молодежного блока" за акцию с гробом получили 18 суток административного ареста на двоих (руск.). TUT.BY (11 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2020. Праверана 11 мая 2020.
  58. а б в Белстат растлумачыў адсутнасць звестак па смяротнасці: "Не выйшлі і не выйшлі" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 27 ліпеня 2021.
  59. а б в Белстат аб пераносе публікацыі дадзеных па смяротнасці: "Без каментароў” . Еўрапейскае радыё для Беларусі (17 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 27 ліпеня 2021.
  60. Салаўёў, Сяргей (2021-07-23). "Калі маўчанне – не золата". Новы Час (28 (736)): 3. Аднак, калі раней Белстат закрыў статыстыку па смяротнасці (відавочна, каб не было мажлівасці падлічыць рэальную смяротнасць ад covid-19), то цяпер закрытая і іншая статыстыка.
  61. Virus besets Belarus prisons filled with president's critics (англ.). Associated Press (26 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2020. Праверана 28 снежня 2020.